GREAT RUSSIAN CULTURE

“ВЯЛІКАЯ РУСКАЯ” КУЛЬТУРА

«Кожны раз, калі вы мне будзеце казаць пра вялікі рускі балет, я буду расказваць вам гісторыю неаднаразова згвалтаванай на вачах у бацькоў, а пасля выкрадзенай расейскімі нелюдзямі маладой настаўніцы з Бровараў.

Пра дзясяткі, а можа, і сотні згвалтаваных украінскіх жанчын. Часта на вачах у дзяцей. Пра 15-16 гадовых дзяўчат з Барадзянкі, якія зведалі страшнага гвалту кадыраўцамі. Пра целы пяцёх згвалтаваных маладых дзяўчат, забітых і пакінутых проста на дарозе. Пра вось гэтую мярзоту “будем тра*ать хохлушек” у перахопах. Вось што я вам скажу ў адказ пра ганімы вялікі рускі балет.

Кожны раз, калі вы будзеце мне расказваць пра вялікіх рускіх кампазітараў, я буду вам расказваць гісторыю дзяўчынкі, на вачах у якой і яе маленькага брата ў марыупальскім падвале не адзін дзень памірала іх мама. А потым з трупам мёртвай мамы дзеці былі вымушаныя і далей хавацца ў падвале ад абстрэлаў. Пра хлопчыка з Гастомэля, на вачах якога расейскія салдаты застралілі яго бацьку. А потым хацелі забіць і сына, але той выжыў. Пра дзяўчынку, якой стрэлілі проста ў твар. Пра малога, які ўцякаў разам з бабулею ў чоўне. Бабуля патанула. А хлопчыка шукаюць ужо амаль месяц. Вось што я вам скажу ў адказ пра ганімых вялікіх рускіх кампазітараў.

Кожны раз, калі вы будзеце казаць мне пра вялікі рускі жывапіс, я буду вам расказваць пра расстраляных у спіну мірных украінцаў у Макараўскім раёне. А перад тым, як застрэліць, оркі звязвалі ім рукі. Пра сотні трупаў на вуліцах Бучы, Ірпэню, Гастомэля. Пра брацкія магілы ў дварах жылых кварталаў. Брацкія магілы мірных жыхароў данядаўна зацішных і бяспечных гарадоў. Брацкія магілы. У 21 стагоддзі. Вось што я вам раскажу ў адказ пра ганімы вялікі рускі жывапіс.

Кожны раз, калі вы будзеце мне расказваць пра вялікі рускі тэатр, я буду вам расказваць гісторыю жанчыны з Броварскага раёну, з дома якой расейскія марадзёры, адступаючы, здымалі металачарапіцу. Пра танкі і БТРы «другой арміі свету», нагружаныя да скраю нарабаваным ва ўкраінскіх хатах. Крадзеныя тэлефоны, планшэты, тэлевізары, пральныя машынкі, кілімы, упрыгожванні, бутэлькі з алкаголем, патэльні, адзенне, цацкі, абутак – усё, што траплялася на шляху гэтым вырадкам. Пра тое, як даехаўшы да Беларусі, яны адпраўлялі нарабаванае сваім радзінам у расею. Пра тое, як гандлявалі крадзеным на беларускіх кірмашах. Вось што я вам скажу ў адказ пра ганімы вялікі рускі тэатр.

Кожны раз, калі вы будзеце расказваць мне пра вялікае рускае кіно, я буду расказваць вам пра жорстка расстраляных коней у стайнях на Кіеўшчыне. Пра замораных голадам і спрагаю жывёл заапарку ў Яснагародцы. Пра спаленую пасля выбуху скуру аляняці. А цяпер максімальнае дзікунства… Пра забітага і з’едзенага расейскімі акупантамі алабая. Так, алабая. Так, сабакі. Так, з’едзенага. Вось што я вам скажу ў адказ пра ганімае вялікае рускае кіно.

Кожны раз, калі вы будзеце расказваць мне пра вялікую рускую літаратуру, я буду вам расказваць пра дзясяткі перахопаў размоваў расейскіх салдатаў з іх маці і жонкамі. Размоваў, у якіх акрамя на*уя ды нах*і нічога няма. Размоваў, у якіх жонкі замаўляюць, што ім скрасці ва ўкраінскіх дамах. Размоваў, дзе маці смяюцца, калі сыночкі расказваюць, як іх пабрацімы гвалтуюць хахлушак. І калі з гэтых размоваў выкінуць усе маты, у іх застанецца хіба што «привет» і «пока». Вось што я вам скажу ў адказ пра ганімую вялікую рускую літаратуру.

Больш няма ніякай вялікай рускай культуры, літаратуры, кіна, жывапісу, тэатра і балета. Ёсць краіна вырадкаў і марадзёраў, гвалтаўнікоў і забойц. Дзікіх людзей, якім няма месца ў цывілізаваным свеце!

А шматпакутныя новаспечаныя рускія дысідэнты ў зацішных кватэрах Берліна, Лондана, Ларнакі, Мілану, Тбілісі, Астаны, Вены ды іншых часовых прытулкаў, хай ідуць па маршруце рускага карабля, ганарліва несучы ў руках вялікую рускую культуру!»

 

#OlenaPshenychna (с)

Ukrainian Women’s Guard

ПІДТРИМАЙТЕ НАС 

donate Ukrainian Women’s Guard PayPal  mail:    [email protected]

Підписуйтеся на наші канали та сторінки

Subscribe to our channels and pages

https://www.facebook.com/UkrZhinochaVarta

https://t.me/UWguardNewsEN

https://t.me/zhinkavarta

https://t.me/uaguard