Ukraine Crisis Media Center. Ukraine Under Attack – Digest 36. March 30, 2022. Russian War Crimes in Ukraine. Facts and Evidences (English, БЕЛАРУСКАЯ)


145 children were killed, 222 more were injured since the start of the russian invasion. However, it is hard to accurately estimate casualties among civilians in war conditions.
At least 300 civilians were killed in Irpin, Kyiv Oblast since the war broke out. Half of the city was ruined. The city was besieged and occupied by russian troops from February 27 until March 28. Irpin was awarded the honorary title of the Hero City of Ukraine.
Source: Mayor of Irpin.
On March 29, three people were killed, six more wounded, including a kid, as russian troops shelled Nizhyn, Chernihiv Oblast.
Source: Mayor of Nizhyn.
On March 30, one person was killed, five more wounded as russian invaders intensified shelling of residential areas in Lysychansk, Luhansk Oblast. Furthermore, many houses were damaged or destroyed as russian troops continued shelling of Rubizhne, Severodonetsk and Kreminna.

Source: State Emergency Service of Ukraine, Head of Luhansk Regional Military Administration.
Hostile russian troops placed anti-personnel landmines banned by Ottawa Treaty (1997) in Kharkiv and Sumy Oblasts.

Source: General Staff of Ukrainian Armed Forces, Human Rights Watch.


БЕЛАРУСКАЯ
Украінскі Крызісны Медыя-Цэнтр
Украіна пад атакай – Дайджэст 36
30 сакавіка 2022 г. 
Ваенныя злачынствы РФ ва Ўкраіне
Факты і доказы
З пачатку расейскага ўварвання загінулі 145 дзяцей, яшчэ 222 атрымалі раненні. Аднак цяжка дакладна ацаніць страты сярод мірнага насельніцтва ва ўмовах вайны.
З моманту пачатку вайны ў Ірпені Кіеўскай вобласці загінулі не менш за 300 мірных жыхароў. Палова горада была разбурана. З 27 лютага па 28 сакавіка горад знаходзіўся ў аблозе і акупацыі расейскімі войскамі. Ірпеню было прысвоена ганаровае званне горада-героя Украіны.

Крыніца: мэр Ірпеня.
29 сакавіка ў выніку абстрэлу расейскіх войскаў Нежына Чарнігаўскай вобласці тры чалавекі загінулі, яшчэ шэсць атрымалі раненні, у тым ліку дзіця.
Крыніца: мэр Нежына.
30 сакавіка адзін чалавек загінуў, яшчэ пяцёра атрымалі раненні ў выніку ўзмацнення абстрэлаў расейскімі захопнікамі жылых кварталаў у Лысічанску Луганскай вобласці. Акрамя таго, многія дамы былі пашкоджаны або разбураны, калі расейскія войскі працягвалі абстрэлы Рубежнага, Севераданецка і Краменной.

Крыніца: Дзяржаўная служба па надзвычайных сітуацыях Украіны, кіраўнік Луганскай абласной ваеннай адміністрацыі.
Варожыя расейскія войскі размясцілі ў Харкаўскай і Сумскай абласцях супрацьпяхотныя міны, забароненыя Атаўскай дамовай (1997).

Крыніца: Генштаб Узброеных сіл Украіны, Human Rights Watch.