Mariupol 2022 WAR

ЗВАРОТ Сяргея Валыны з аточанага Марыупаля

ЗВАРОТ камандзіра 36 асобнай брыгады марской пяхоты імя контрадмірала Міхайла Бялінскага Сяргея Валыны з аточанага Марыупаля (БЕЛАРУСКАЯ)

Я, Сяргей Валына, камандзір 36 асобнай брыгады марской пяхоты імя контр-адмірала Міхайла Бялінскага, звяртаюся да Вас з аточанага Марыупаля.

Ужо больш за 50 дзён абаронцы горада гераічна трымаюць абарону, нягледзячы на пераважныя сілы суперніка і пастаянныя авіябамбардзіроўкі, артылерыйскія і ракетныя абстрэлы.

Марыупаль дагэтуль украінскі горад, што б Вам ні казала расейская прапаганда. Мы штодня вядзем жорсткія баі і стрымліваем шматтысячнае войска ворага, не дазваляючы яму прасунуцца далей. Нам гэта даецца коштам звышчалавечых высілкаў і вялікіх страт.

Але нам патрэбна Вашая дапамога. Вораг узяў горад у кола і трымае ў закладніках сотні тысяч мірных жыхароў. У нашых вайсковых бункерах хаваюцца жанчыны, дзеці, у тым ліку немаўляты. Пераважна сваякі нашых вайскоўцаў, якіх шукаюць расейцы. Без цяпла, вады, ежы.

Нашыя параненыя кожны дзень паміраюць у нясцерпных пакутах, бо медыкаменты, сродкі дэзынфекцыі і абязбольвання даўно скончыліся.

Украінская ўлада пры пасярэдніцтве прэзідэнта Турцыі Раджэпа Эрдагана дамаўлялася з расейцамі пра гуманітарныя калідоры. Аднак расейскі бок не стрымаў свайго слова і ўсе намаганні апынуліся марнымі.

Мы просім свет пра дапамогу ў эвакуацыі параненых, дзяцей і жанчын, а таксама целаў загінулых. Спробаў зрабіць гэта было занадта мала!

Заклікаем сусветных палітыкаў, грамадскіх і рэлігійных дзеячаў не быць абыякавымі да людзей, якія не па ўласнай волі апынуліся ў пастцы Марыупаля.

Зараз мы, вайскоўцы, вымушаны не толькі змагацца з пераважнымі сіламі суперніка, але і клапаціцца пра больш за тысячу цывільных грамадзян.

Не верце абяцанням Расеі пра “зялёны калідор” для вайскоўцаў. Няма ніякіх сумневаў у тым, што гэта падман для знішчэння ўкраінскай вайсковай групіроўкі ў Марыупалі без бою.

Мы не здамося і будзем змагацца да канца.

Але нашай вернасці прысязе мала для вызвалення Марыупаля.

Гораду неадкладна патрэбна дэблакада.

Для гэтага нам патрэбна цяжкае ўзбраенне. У сілах краін ЕС і ЗША нам яго даць. Цяжкае ўзбраенне для абаронцаў Марыупаля ўратуе ўкраінскую вайсковую групіроўку. Марыупаль можна выратаваць. Мы гатовыя біцца да апошняй кроплі крыві. Але мы павінны ведаць, што свет для гэтага зрабіў усё магчымае. Тады мы гатовы зрабіць нават немагчымае для нашай краіны.

18.04.2022

Сяргей Валына

 

Ukrainian Women’s Guard