Volodymyr Zelenskyy

Выступ прэзыдэнта Ўкраіны В.Зяленскага пра пажар падчас захопу расейскімі войскамі АЭС у Энэргадары 

Выступ прэзыдэнта Ўкраіны В.Зяленскага пра пажар падчас захопу расейскімі войскамі АЭС у Энэргадары 

Еўропе трэба прачнуцца. Гарыць найбуйнейшая ў Еўропе АЭС. Расейскія танкі абстрэльваюць ядзерныя блокі. Гэта танкі, абсталяваныя цеплавізарамі, таму яны дакладна ведаюць, па чым страляюць. Яны да гэтага падрыхтаваліся. Звяртаюся да ўсіх украінцаў, да ўсіх еўрапейцаў і да ўсіх, хто ведае слова «Чарнобыль», хто ведае, колькі ахвяр нанёс выбух на ЧАЭС.
Гэта была сусветная катастрофа, з ёй змагаліся сотні тысяч людзей. Давялося эвакуяваць дзесяткі тысяч, а Расея хоча гэта зрабіць яшчэ раз і робіць гэта зноў, але гэтым разам небяспека ў 6 разоў большая. Еўрапейцы, прачніцеся, калі ласка. Скажыце сваім палітыкам: расейскія войскі абстрэльваюць АЭС ва Ўкраіне, Запарожскую АЭС, горад Энэргадар.
Запарожская АЭС складаецца з 6 энергаблокаў. З шасці. У Чарнобылі выбух быў на адным. Мы звязаліся з лідэрамі і партнёрамі па ўсім свеце. Я ўжо размаўляў з Чарльзам Майклам, Олафам Шольцам, Анджэем Дудай і прэзідэнтам Байдэнам. Мы звязаліся з Міжнародным агенцтвам па атамнай энергіі Гросі і прэм’ер-міністрам Вялікабрытаніі Джонсанам. Падкрэсліваем, што ніводная краіна не абстрэльвала АЭС, акрамя Расеі. Упершыню ў гісторыі, у гісторыі чалавецтва, краіна-тэрарыст пайшла на ядзерны тэрор. Раней расейская прапаганда папярэджвала аб пакрыцці свету атамным попелам. Цяпер гэта не проста папярэджанне – гэта рэальна. Мы дакладна не ведаем, якія будуць наступствы пажару. Мы не ведаем, калі адбудзецца выбух ці, дасць Бог, не адбудзецца.
Дакладна ведаць і падлічыць ніхто не можа, але атамную станцыю ахоўваюць нашы людзі. Мы робім усё магчымае, каб ніякіх правакацый не было. Каб ніхто не мог трапіць туды ці атрымаць доступ. Каб ніхто не мог закласці бомбы. Закласці бомбы і трымаць свет закладнікам ядзернай катастрофы. Цяпер мы павінны спыніць расейскіх салдат. Тэлефануйце сваім палітыкам неадкладна. Ва Ўкраіне 15 атамных энэргаблокаў, калі будзе выбух, то гэта канец усяму. Канец Еўропы. Гэта эвакуацыя УСЁЙ Еўропы.
Толькі неадкладныя дзеянні могуць спыніць расійскія войскі. Не дайце Еўропе загінуць у выніку ядзернай катастрофы.