матэрыялы падрыхтавала: Аксана Дэмчына
Праект рэзалюцыі пазачарговай сэсіі Генеральнай асамблеі ААН па Украіне, якая адновіцца 14 лістапада, прапануе стварыць з удзелам Кіева міжнародны мэханізм кампенсацыі шкоды, нанесенай Украіне агрэсіяй расеі.
Цягам содняў Сіл абароны Украіны адбілі атакі акупантаў каля 14 населеных пунктаў, у прыватнасьці, каля Білагорыўкі і Навасэліўскага на Луганшчыне, Бахмута, Бахмуцкага, Білагорыўкі, Вэсэлога, Клішчыіўкі, Маёрску, Новаміхайліўкі, Опытнага, Паўліўкі, Пэрвомайск, Саледару і Якаўліўкі на Данеччыне. Інфармуе Генштаб.
Кіраўнік МЗС Украіны Дзмітрый Кулеба здзейсніў першы ў гісторыі Украіны замежны візіт міністра ў Каралеўства Камбоджа.
Служба бяспекі Ўкраіны нэўтралізавала ДРГ, якая павінна была ліквідаваць камандзіраў Cілаў спэцыяльных апэрацый ЗСУ і ўкраінскую вайсковую тэхніку.
Паветраныя сілы за ноч знішчылі пяць беспілотнікаў-камікадзэ і адзін «Арлан-10».
Ірландыя падтрымлівае як мага хутчэйшае ўступленне Украіны ў ЕС, заявіў міністр замежных спраў Сайман Ковені.
Вялікабрытанія прадаставіць Узброеным Сілам Украіны партыю зімовай экіпіроўкі, каб дапамагчы ім абараніць краіну ў знясільваючых зімовых умовах, заявіў прэм’ер-міністр Вялікабрытаніі Рышы Сунак.
Заўтра ўпершыню за 20 гадоў на ўкраінска-румынскай мяжы адкрыецца новы міжнародны аўтадарожны пункт пропуску «Краснаільск — Вікову дэ Сус», паведаміў намеснік міністра інфраструктуры Мустафа Наім.
8 лістапада «Укрзалізныця» правяла першы пробны запуск на адноўленым участку з Румыніяй Рахіў — Дыллвэ — Валя-Вішэулуй, дзе ў снежні пачне курсаваць новы рэйс пад назвай «Marmaro Express».
Германія перадала Украіне ракеты для зенітнага і супрацьтанкавага ракетнага комплексу IRIS-T SLM, а таксама 30 колавых бронемашын Dingo, 18 разведвальных беспілотнікаў і пяць транспартных цягачоў M1070 Oshkosh.
Ukrainian Women’s Guard
Donate to Ukrainian Women’s Guard PayPal mail: [email protected]
DONATE ⇒https://www.uavarta.org/zrobiti-vnesok/
Subscribe to our channels and pages:
https://www.facebook.com/UkrZhinochaVarta
https://instagram.com/ukrainianwomens_guard