Українські щоденні перемоги

Украінскія штодзённыя перамогі 7.06.2022 Навіны Украінскай Жаночай Гвардыі

Узброеныя сілы Ўкраіны ўжо ліквідавалі 31 360 расейскіх акупантаў.

✅ За содні 6 чэрвеня пры абароне паўднёвых рубяжоў украінскія вайскоўцы знішчылі 26 захопнікаў і 10 адзінак тэхнікі праціўніка.

✅ У Данецкім і Луганскім раёнах украінскія вайскоўцы ў панядзелак адбілі 10 атак і знішчылі 11 адзінак тэхнікі акупантаў.

✅ Вайскова-марскія сілы Ўкраіны заявілі, што адкінулі расейскі флот на 100 км ад украінскага ўзбярэжжа.

✅ Украінскія верталёты нанеслі ўдары па сілах праціўніка ў Херсонскай вобласці, а самалёты — па складах боепрыпасаў у Мікалаеўскай вобласці.

✅ У Мелітопальскім раёне Запарожскай вобласці расейскія акупанты пакінулі амаль усе блокпосты, бо баяцца наступу ўкраінскіх абаронцаў — мэр Іван Фёдараў.

✅ Украінскія вайскоўцы не дазваляюць праціўніку ўзяць пад кантроль трасу Бахмут — Севераданецк, а таксама захоўваюць кантроль у Севераданецку — Генштаб.

✅ Зяленскі заявіў, што заходнія палітыкі і СМІ пачынаюць падштурхоўваць Украіну да таго, каб спыніць вайну з невыгадным для Ўкраіны вынікам, але прэзідэнт запэўніў, што падобных перамоў ні з кім не вядзе.

✅ Прэм’ер-міністр Польшчы Матэуш Маравецкі пацвердзіў падпісанне пагаднення аб пастаўках зброі ва Ўкраіну, заявіўшы, што яно з’яўляецца адным з найбуйнейшых за апошнія 30 гадоў.

✅ Барыс Джонсан застаецца прэм’ер-міністрам Злучанага Каралеўства — ён атрымаў вотум даверу. 211 дэпутатаў-кансерватараў выказалі давер Джонсану, а 148 прагаласавалі за яго адстаўку.


Ukrainian Women’s Guard

donate to Ukrainian Women’s Guard PayPal mail:    [email protected]

DONATE

Subscribe to our channels and pages

https://www.facebook.com/UkrZhinochaVarta

https://t.me/UWguardNewsEN

https://t.me/zhinkavarta

https://t.me/uaguard