матэрыялы падрыхтавала: Аксана Дэмчына
Канцэрн «Украбаронпрам» наладзіў вытворчасць 122-мм і 152-мм боепрыпасаў — міністр абароны Аляксей Рэзнікаў.
• Праваахоўнікі затрымалі датычных да выбуху гранаты ў Роўным — патрульная паліцыя.
• Італьянскі футбольны клуб «Мілан» далучыўся да рэстаўрацыі стадыёна ў Ірпені Кіеўскай вобласці, вылучыўшы на гэта 150 тысяч еўра ў рамках платформы UNITED24.
• Украіна дадаткова атрымала 500 электрагенератараў з краін ЕС, паведамілі ў Еўракамісіі.
• «Укрзалізниця» эвакуявала больш за чатыры мільёны чалавек з моманту поўнамаштабнага ўварвання РФ, заявіў старшыня праўлення АТ «Укрзалізниця» Аляксандр Камышын.
• Інструктары 3-га батальёна Канадскай лёгкай пяхоты Прынцэсы Патрыцыі 1-й Канадскай механізаванай брыгаднай групы 3-й Канадскай дывізіі Узброеных сіл Канады ў межах аперацыі UNIFIER – UK у Злучаным Каралеўстве Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі навучаюць навабранцаў Узброеных Сіл Украіны.
• У Латвіі пачалі шыць зімовую форму для Узброеных Сіл Украіны, — паведаміў амбасадар Украіны ў Латвіі Аляксандр Мішчанка.
• Расейская армія пакуль не змагла знішчыць ніводнай сістэмы HIMARS ва Украіне, паведамляе Politico са спасылкай на высокапастаўленага чыноўніка Міністэрства абароны ЗША.
• Украінскія падраздзяленні супрацьпаветранай абароны за содні збілі 1 БПЛА Merlin і знішчылі 2 верталёты Ка-52 «Алігатар», — паведамляе Генштаб Узброеных сіл Украіны.
• У Харкаўскай вобласці злавілі былую міліцыянтку, якая перайшла на бок акупантаў — ДБР.
• Вонкавае электразабеспячэнне Запарожскай АЭС адноўлена — МАГАТЭ.
• Часовая абарона для ўкраінцаў у Фінляндыі павінна быць аўтаматычна падоўжаная яшчэ на год. Новыя дакументы афармляць не трэба — Yle.
• «Украіна вярнула з расейскага палону 19 нашых памежнікаў», — паведамляе ДПСУ.
Ukrainian Women’s Guard
Donate to Ukrainian Women’s Guard PayPal mail: [email protected]
DONATE ⇒https://www.uavarta.org/zrobiti-vnesok/
Subscribe to our channels and pages:
https://www.facebook.com/UkrZhinochaVarta
https://instagram.com/ukrainianwomens_guard