матэрыялы падрыхтавала: Аксана Дэмчына
Першая лэдзі Украіны Алена Зяленская сустрэлася з прэзідэнтам Партугаліі Марселу Рэбелу дэ Соўза.
• ЗША выдзеляць Украіне новы пакет ваеннай дапамогі на 400 мільёнаў даляраў, заявіла намесніца прэс-сакратара Белага дома Сабрына Сінгх.
• За мінулыя суткі Узброеныя сілы Ўкраіны адбілі атакі расейскіх акупантаў у раёнах населеных пунктаў Верхнякамянскэ, Спірнэ, Мар’інка, Новаміхайліўка, Вадзянэ і Паўліўка на Данеччыне, паведамляе Генштаб.
• На Днепрапятроўшчыне ўкраінскія сілы супрацьпаветранай абароны папрацавалі ў ноч з 3 на 4 лістапада, знішчыўшы 8 варожых «Шахедаў», паведаміў кіраўнік Абласной вайсковай адміністрацыі Валянцін Рэзнічэнка.
• СБУ затрымала дэпутата, які вывозіў украінскае збожжа ў рф з Харкаўшчыны.
• Краіны G7 стварылі каардынацыйны механізм пасляваеннага аднаўлення Украіны.
• Лічбавыя дыпломы аб адукацыі і школьныя атэстаты з’явяцца ў «Дзіі».
• Мінабароны Нідэрландаў выдзяляе Украіне новы пакет ваеннай дапамогі на 120 мільёнаў еўра.
• 04.11 каля 16:00 сіламі і сродкамі супрацьпаветранай абароны Паветранага камандавання «Поўдзень» былі збітыя дзве крылатыя ракеты «Калібр». Адну ракету, запушчаную акупантамі з Чорнага мора, збілі над Херсоншчынай, другую — над Мікалаеўшчынай.
• Ізраіль плануе перадаць зброю Украіне праз трэцюю краіну.
• Краіны G7 адхілілі заявы Расеі пра «брудную бомбу», якую нібыта плянуе ўжыць Кіеў — сумесная заява міністраў замежных справаў G7.
Ukrainian Women’s Guard
Donate to Ukrainian Women’s Guard PayPal mail: [email protected]
DONATE ⇒https://www.uavarta.org/zrobiti-vnesok/
Subscribe to our channels and pages:
https://www.facebook.com/UkrZhinochaVarta
https://instagram.com/ukrainianwomens_guard