матэрыялы падрыхтавала: Аксана Дземчына
Чэхія на дзяржаўным узроўні распрацавала ўласны План дапамогі Украіне, у межах якога на працягу 2023-2025 гадоў будзе штогод выдзяляць нам больш за 20 млн еўра, заявіў прэм’ер-міністр Украіны Дзяніс Шмыгаль пасля сустрэчы ў Кіеве з чэскай дэлегацыяй на чале з прэм’ер-міністрам Петэрам Фіалам.
• За содні Узброеныя сілы Украіны адбілі атакі расейскіх акупантаў у раёнах 11 населеных пунктаў, у прыватнасці каля Зэлэнага на Харкаўшчыне, Білагорыўкі, Мікалаіўкі і Наваселіўскага на Луганшчыне, Аўдзііўкі, Бахмуцкага, Вэсэлага, Вадзянога, Маёрску, Мар’інкі і Новабахмуціўкі на Данеччыне. Пра гэта паведамляе Генштаб.
• Сёння Супрацьпаветраная абарона збіла 44 ракеты.
• ААН, Турцыя і Украіна ўзгаднілі план руху 31 кастрычніка па гуманітарным калідоры для 16 судоў, якія знаходзяцца ў турэцкіх водах, піша Reuters.
• Кіраўнік Еўрапейскай рады Шарль Мішэль асудзіў масаваны абстрэл Украіны расеяй.
• У небе над Данеччынай вайскоўцы 54-й асобнай механізаванай брыгады збілі расейскі верталёт МІ-8.
• Кіеў і Прага падпісалі Сумесную дэкларацыю аб эўраатлантычнай перспэктыве Ўкраіны.
• У Кіеве электрыкі аднавілі электразабеспячэнне для ўсіх спажыўцоў і аб’ектаў водаканала.
• Дванаццаць краін паставяць абсталяванне для аднаўлення энергасістэмы Украіны — кіраўнік МЗС Дзмітрый Кулеба.
Ukrainian Women’s Guard
Donate to Ukrainian Women’s Guard PayPal mail: [email protected]
DONATE ⇒https://www.uavarta.org/zrobiti-vnesok/
Subscribe to our channels and pages:
https://www.facebook.com/UkrZhinochaVarta
https://instagram.com/ukrainianwomens_guard