матэрыялы падрыхтавала: Аксана Дэмчына
Украінскія ветэраны, якія атрымалі раненні і прайшлі курс рэабілітацыі, прыбылі ў Вашынгтон для ўдзелу ў Марафоне марской пяхоты ЗША.
• Дзякуючы заходнім пастаўкам і ўласным беспілотнікам, Украіна мае артылерыйскую перавагу над расейскім войскам на поўдні краіны — The New York Times.
• У Скадоўскім раёне ліквідаваны склад акупантаў з боекамплектам, паведаміў прэс-сакратар Адэскай абласной вайсковай адміністрацыі Сяргей Братчук.
• За содні Узброеныя сілы Украіны адбілі атакі расейскіх акупантаў каля дзесяці населеных пунктаў, у тым ліку Якаўліўка, Бахмут, Бахмуцкэ, Александропілле, Камянка, Аўдзііўка, Пэрвомайскэ, Краснагоріўка, Мар’інка і Новаміхайліўка на Данеччыне, паведамляе Генштаб.
• Украінскія старшакласнікі-вынаходнікі з трыумфам выступілі на міжнародным конкурсе вынаходніцтваў INOVA. Сорак удзельнікаў — сорак залатых медалёў.
• Украіна атрымала ад Італіі дзве сістэмы залпавага агню РСЗА і ад 20 да 30 самаходных артылерыйскіх установак M109L, а таксама бронетранспарцёры і гаўбіцы, паведамляе італьянская газета La Repubblica.
• Адвага ў барацьбе з расейскай агрэсіяй была адзначана прэміяй Oxi Courage Award, якую атрымаў прэзідэнт Уладзімір Зяленскі.
• Дзясяткі тысяч чэхаў выйшлі на галоўную плошчу Прагі ў нядзелю, каб выказаць падтрымку Украіне ў яе вайне супраць расеі — Reuters.
Ukrainian Women’s Guard
Donate to Ukrainian Women’s Guard PayPal mail: [email protected]
DONATE ⇒https://www.uavarta.org/zrobiti-vnesok/
Subscribe to our channels and pages:
https://www.facebook.com/UkrZhinochaVarta
https://instagram.com/ukrainianwomens_guard