Украінскія штодзённыя перамогі 30.06.2022 Навіны Ўкраінскай Жаночай Гвардыі

 матэрыялы падрыхтавала: Mila Rosik   

 Расея ў вайне з Украінай ужо страціла 35 600 вайскоўцаў, 1 573 танкі, 143 крылатыя ракеты і 104 сродкі супрацьпаветранай абароны.

 ✅ Расейскія акупанты ўцяклі з вострава Змяіны пасля таго, як ўкраінскія абаронцы нанеслі па востраве шэраг удараў, у тым ліку з украінскіх гаўбіц “Багдана” –  галоўнакамандуючы Ўзброенымі Сіламі Ўкраіны Валеры Залужны.

 ✅ Узброеныя Сілы Ўкраіны вызвалілі пасёлак Пацёмкіна ў Херсонскай вобласці.

 ✅ Вялікабрытанія прадаставіць Украіне дадатковую ваенную дапамогу ў памеры 1,2 мільярда долараў — яна будзе накіравана на сістэмы супрацьпаветранай абароны, беспілотнікі, сродкі радыёэлектроннай барацьбы і тысячы адзінак жыццёва неабходнай тэхнікі для ўкраінскіх салдат.

 ✅ Джо Байдэн абвясціў аб пастаўках заходніх сістэм супрацьпаветранай абароны і больш HIMARS ва Ўкраіну — новы пакет дапамогі на 800 мільёнаў долараў таксама будзе ўключаць артылерыю, амуніцыя і супрацьбатарэйныя радары.

 ✅ Ва ўрада Украіны ёсць рэалістычны план, які можа змяніць ход вайны ў гэтым годзе — заявіў Барыс Джонсан у Мадрыдзе. «Я ездзіў ва Ўкраіну да пачатку гэтай серыі самітаў, менавіта для таго, каб зразумець бачанне Зяленскага і ўкраінскіх уладаў. І яны сапраўды бачаць шлях змяніць дынаміку вайны сёлета і нават у найбліжэйшыя месяцы. Таму зараз важна дапамагчы вам наколькі магчыма, каб Украіна ўтрымалася», — заявіў прэм’ер-міністр Вялікабрытаніі.

 ✅ Міністрка замежных спраў Вялікабрытаніі Ліз Трасс заявіла, што поўнае выгнанне расейскіх войскаў з Украіны з’яўляецца рэалістычнай мэтай.

 ✅ Украіна разрывае дыпламатычныя стасункі з Сірыяй і ўводзіць эканамічныя санкцыі ў адказ на прызнанне «незалежнасці» так званых «Л/ДНР».

 ✅ Урад Швецыі рыхтуецца ўзгадніць пяты пакет ваеннай дапамогі для Украіны — у ім прадугледжаны супрацьтанкавае ўзбраенне, кулямёты і абсталяванне для размінавання.

 ✅ Львоўская гарадская рада прыняла рашэнне аб забароне Маскоўскага патрыярхату на тэрыторыі Львова.


Ukrainian Women’s Guard

donate to Ukrainian Women’s Guard PayPal mail:    [email protected]

DONATE

Subscribe to our channels and pages

https://www.facebook.com/UkrZhinochaVarta

https://t.me/UWguardNewsEN

https://t.me/zhinkavarta

https://t.me/uaguard