Украінскія штодзённыя перамогі. 25.10.2022 Навіны Украінскай жаночай гвардыі

матэрыялы падрыхтавала: Аксана Дземчына

 

Прэзідэнт Ізраіля Іцхак Герцаг прадставіць ЗША фатаграфіі, якія пацвярджаюць знаходжанне ва Украіне беспілотных лятальных апаратаў іранскай вытворчасці.

•   У Кіеў прыбыў прэзідэнт Германіі Франк-Вальтэр Штайнмаер. Пра гэта паведамляе Deutsche Welle.

 

•   Германія прадаставіць Украіне яшчэ дзве ўстаноўкі MARS, чатыры гаўбіцы і працягне пастаўкі сістэм супрацьпаветранай абароны, заявіў прэзідэнт ФРГ Франк-Вальтэр Штайнмаер пасля сустрэчы з Уладзімірам Зяленскім.

 

•   Украіна і Малдова, Грузія, Фінляндыя, Швецыя, Боснія і Герцагавіна запрошаныя да ўдзелу ў сустрэчы міністраў замежных спраў краін НАТА.

 

•   Італія працягне надзейнае партнёрства з НАТА і будзе падтрымліваць Украіну, заявіла старшыня італьянскага ўраду Джорджа Мэлані.

 

•   Сусветны банк надасць Украіне 500 мільёнаў долараў на неадкладныя патрэбы, такія як аднаўленне электрасетак, водазабеспячэння і падрыхтоўка да зімы. Пра гэта паведамляе Reuters.

 

•   Еўрапарламент працягне санкцыйны ціск на рф і яе прыхільнікаў, заявіў першы віцэ-прэзідэнт Еўрапарламента Отмар Карас.

 

•   У харвацкім Заграбе адкрылася фотавыстава трох украінскіх рэпарцёраў Аліны Смутко, Тараса Ібрагімава і Алёны Саўчук «Гісторыі з акупаванага Крыму».

 

•   Міністэрствы спорту Украіны і Польшчы падпісалі Праграму супрацоўніцтва на 2023-2024 гады.

 

•   МАГАТЭ нядаўна праверыла адзін з двух ядзерных аб’ектаў ва Украіне, нічога забароненага там не знайшлі, — гендырэктар МАГАТЭ Рафаэль Гросі.

 

•   У баявой паветранай прасторы Украіны з’явілася ізраільская сістэма барацьбы з беспілотнікамі — піша ізраільскае выданне Debka са спасылкай на вайсковыя крыніцы ва Украіне.


Ukrainian Women’s Guard

SUPPORT US

Donate to Ukrainian Women’s Guard PayPal mail:    [email protected]

DONATE ⇒https://uavarta.org/zrobiti-vnesok/

Subscribe to our channels and pages:

https://www.facebook.com/UkrZhinochaVarta

https://t.me/UWguardNewsEN

https://t.me/zhinkavarta

https://t.me/uaguard

https://instagram.com/ukrainianwomens_guard