Украінскія штодзённыя перамогі. 23.10.2022 Навіны Украінскай Жаночай Гвардыі

матэрыялы падрыхтавала: Аксана Дземчына

 

Украінскі пісьменнік і музыка Сяргей Жадан атрымаў Прэмію міру Нямецкага кнігавыдаўніцтва, паведамляе Bild.

•   Узброеныя сілы Украіны за мінулыя содні адбілі варожыя атакі ў раёнах населеных пунктаў Бахмут, Бахмуцкэ, Іванград, Клішчыіўка, Новаміхайліўка, Мар’інка, Саледар, Азэраніўка, Адрадзіўка, Нэвэльскэ, Пэрвомайскэ, Аўдзііўка Данецкай вобласці і Білагорыўка на Луганшчыне, паведамляе Генштаб.

 

•   расейскія акупанты ўцякаюць з Берыслава, Чаріўнага і Чкалава на Херсоншчыне. Пра гэта паведамляе Генштаб Узброеных сіл Украіны.

 

•   Украінскі плывец Міхаіл Раманчук заваяваў срэбра на этапе Кубка свету ў Берліне. Паведамляе “Суспільнэ спорт”.

 

•   G7 заклікала Расію неадкладна вярнуць Украіне поўны кантроль над Запарожскай АЭС і вывесці з яе персанал і войска. Адпаведная заява краін G7 апублікаваная на сайце Міністэрства замежных спраў Германіі.

 

•   Ва Украіне наладжана вытворчасць дзіцячых бронекамізэлек і шлемаў. Яны будуць выкарыстоўвацца падчас эвакуацыі дзяцей з небяспечных зон, паведамляе Укрінформ.

 

•   Украіна ўпершыню ў гісторыі выйграла тры залатыя медалі чэмпіянату Еўропы па боксе сярод жанчын. Пра гэта паведамляе “Суспільнэ спорт”.

 

•   Уладзімір Зяленскі паразмаўляў з дырэктаркай Міжнароднага валютнага фонду Крысталінай Георгіевай. Пра гэта кіраўнік дзяржавы паведаміў у Twitter.

 

•   Новая кіраўніца ўрада Італіі Джорджа Мелоні запэўніла прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага ў падтрымцы ўкраінскага народа. Пра гэта яна напісала на сваёй старонцы ў Twitter.


Ukrainian Women’s Guard

SUPPORT US

Donate to Ukrainian Women’s Guard PayPal mail:    [email protected]

DONATE ⇒https://uavarta.org/zrobiti-vnesok/

Subscribe to our channels and pages:

https://www.facebook.com/UkrZhinochaVarta

https://t.me/UWguardNewsEN

https://t.me/zhinkavarta

https://t.me/uaguard

https://instagram.com/ukrainianwomens_guard