Украінскія штодзённыя перамогі. 23.09.2022 Навіны Украінскай Жаночай Гвардыі

матэрыялы падрыхтавала: Аксана Дземчына

 

Кіраўнік МЗС Украіны Дзмітрый Кулеба сустрэўся са сваім кітайскім калегам Ван І, каб абмеркаваць адносіны паміж краінамі.

 

Суд санкцыянаваў затрыманне і арышт былых міністра юстыцыі Аляксандра Лаўрыновіча і міністра замежных спраў Канстанціна Грышчанкі, якіх абвінавачваюць у дзяржаўнай здрадзе за падрыхтоўку Харкаўскіх пагадненняў.

 

Украінскія вайскоўцы ў Данецкай вобласці ўзялі пад кантроль сяло Яцкаўка. Таксама яны аднавілі кантроль над пазіцыямі пад Бахмутам, паведаміў намеснік старшыні Генеральнага штабу Ўзброеных сіл Украіны Аляксей Громаў.

 

Следчыя ААН знайшлі доказы ваенных злачынстваў расіян ва Украіне, заявіў кіраўнік Следчай камісіі Рады па правах чалавека ААН Эрык Моуз.

 

Цягам содняў падраздзяленні Сіл абароны адбівалі атакі праціўніка ў раёнах населеных пунктаў Спірнае, Саледар, Бахмуцкае, Адрадаўка, Курдзюмаўка, Зайцава, Маёрск, Камянка, Аўдзееўка і Опытнае, паведамляе Генштаб Узброеных сіл Украіны.

 

Быў збіты шматмэтавы ўдарны БПЛА Mohajer-6 іранскай вытворчасці.


Ukrainian Women’s Guard
SUPPORT US

Donate to Ukrainian Women’s Guard PayPal mail:    [email protected]

DONATE ⇒https://uavarta.org/zrobiti-vnesok/

Subscribe to our channels and pages:

https://www.facebook.com/UkrZhinochaVarta

https://t.me/UWguardNewsEN

https://t.me/zhinkavarta

https://t.me/uaguard