В Україні остаточно заборонили 12 проросійських партій

Украінскія штодзённыя перамогі 22.10.2022 Навіны Украінскай Жаночай Гвардыі

матэрыялы падрыхтавала: Аксана Дземчына

 

Ва Украіне канчаткова забаранілі 12 прарасейскіх партый, паведамілі ў СБУ.

•   Міжнародная федэрацыя лыжнага спорту (FIS) адхіліла расейскіх і беларускіх лыжнікаў ад удзелу ў міжнародных спаборніцтвах сезону 2022/23

 

•   Лідэры дзяржаў-сябраў ЕС і кіраўніцтва Еўракамісіі прынялі стратэгічнае рашэнне пра рытмічнае фінансаванне патрэб Украіны ў 2023 годзе на суму 1,5 млрд. еўра штомесяц, паведаміў Старшыня Камітэту Вярхоўнай Рады Украіны па пытаннях фінансаў, падатковай і мытнай палітыкі Даніла Гетманцаў.

 

•   Украінскія Узброеныя Сілы атрымалі ад Еўразвязу 16 грузавікоў Renault Trucks D220.

 

•   Срэбны прызёр Алімпіяды прынёс Украіне трэцяе золата чэмпіянату свету па кулявой стральбе Сяргей Куліш стаў найлепшым у стральбе з вінтоўкі з трох пазіцый з 50 метраў.

 

•   На Херсоншчыне нашыя абаронцы прызямлілі варожы ўдарны верталёт Ка-52, паведамілі ў Аператыўным Камандаванні «Поўдзень».

 

•   ЗСУ збілі сёння 18 крылатых ракет, паведамляюць Паветраныя Сілы Украіны.

 

•   У ноч з 21 на 22 кастрычніка над Мікалаеўшчынай было збіта дзесяць беспілотнікаў-камікадзэ тыпу “Shahed-136”.

 

•   ЗСУ адбілі атакі ворага ў раёнах 10 населеных пунктаў, паведамляе Генштаб.

 

•   Загадам прэзідэнта Украіны дзяржаўнымі наградамі былі адзначаныя 98 украінскіх вайскоўцаў.

 

•   Брытанія, Францыя і Германія падтрымалі заклік Украіны расследаваць пытанне пра іранскія дроны на ўзроўні ААН — Reuters.


Ukrainian Women’s Guard

SUPPORT US

Donate to Ukrainian Women’s Guard PayPal mail:    [email protected]

DONATE ⇒https://uavarta.org/zrobiti-vnesok/

Subscribe to our channels and pages:

https://www.facebook.com/UkrZhinochaVarta

https://t.me/UWguardNewsEN

https://t.me/zhinkavarta

https://t.me/uaguard

https://instagram.com/ukrainianwomens_guard