Вдалося повернути 215 українських військових. Серед військовослужбовців 108 азовців, 124 офіцери.

Украінскія штодзённыя перамогі. 22.09.2022 Навіны Украінскай Жаночай Варты

матэрыялы падрыхтавала: Аксана Дзёмчына

⠀⠀•  Удалося вярнуць 215 украінскіх вайскоўцаў, паведамляе ўсеўкраінскі тэлемарафон «UA-разам». Сярод вайскоўцаў — 108 «азовцаў» і 124 афіцэры. Пяцёра камандзіраў знаходзяцца ў Турцыі.

⠀⠀•  Учора дзевяць украінскіх памежнікаў таксама вярнуліся дадому ў рамках вялікага абмену ваеннапалоннымі. Іх фота апублікавала Дзяржпамежслужба.

⠀⠀•  Украінскага футбольнага арбітра вызвалілі з расейскага палону. Прэзідэнт УАФ Андрэй Павелка абвясціў аб вызваленні з расейскага палону ўкраінскага футбольнага арбітра і нейрахірурга Дзмітрыя Кубрака.

⠀⠀•  «Пакуль я тут гавару, новая брытанская зброя, у прыватнасці ракеты РСЗА, ужо паступае ва Украіну. Мы не супакоімся, пакуль Украіна не пераможа», — прэм’ер-міністр Вялікабрытаніі Ліз Трас падчас выступу перад Генасамблеяй ААН.

⠀⠀•  Прэм’ер-міністр Украіны Дзяніс Шмыгаль абмеркаваў з прэм’ер-міністрам Новай Зеландыі Джасіндай Ардэрн механізм прыцягнення вышэйшага кіраўніцтва расеі да адказнасці.

⠀⠀•  Кожны трэці малады ўкраінец адпраўляе грошы на падтрымку УСУ, сведчаць вынікі даследавання «Моладзевае валанцёрства ва Украіне», праведзенага ў рамках праграмы USAID «Марым і дзейнічаем». 

Пры гэтым кожны другі стаў валанцёрам.

⠀⠀•  Краіны G7 не прызнаюць «рэферэндумы» на акупаваных тэрыторыях Украіны, заявіла кіраўніца МЗС Германіі Аналена Бербак пасля сустрэчы міністраў краін G7 у Нью-Ёрку.

⠀⠀•  Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі сустрэўся з міністрам абароны Італіі Ларэнца Гуэрыні.

⠀⠀•  За мінулыя суткі ўкраінскія байцы адбілі атакі праціўніка ў раёнах Куп’янска, Зайцава і Новаміхайлаўкі — Генштаб УСУ.

⠀⠀•  Прэм’ер-міністр Украіны Дзяніс Шмыгаль сустрэўся ў Нью-Ёрку са сваім японскім калегам Кісіда Фуміа. Прэм’ер-міністры абмеркавалі пытанне бяспекі атамных аб’ектаў.


Ukrainian Women’s Guard

SUPPORT US

Donate to Ukrainian Women’s Guard PayPal mail:    [email protected]

DONATE ⇒https://uavarta.org/zrobiti-vnesok/

Subscribe to our channels and pages:

https://www.facebook.com/UkrZhinochaVarta

https://t.me/UWguardNewsEN

https://t.me/zhinkavarta

https://t.me/uaguard

https://instagram.com/ukrainianwomens_guard