Матэрыялы падрыхтавала: Аксана Дземчына
Парламенцкая асамблея НАТА выступіла за стварэнне спецыяльнага Міжнароднага трыбунала ў справе агрэсіі расеі і прызнала яе тэрарыстычнай дзяржавай – кіраўнік пастаяннай дэлегацыі Украіны ў Парламенцкай асамблеі Альянсу Ягор Чарнеў.
• Люксембург перадаў Украіне пазадарожнікі HMMWV – міністр абароны краіны Франсуа Бауш.
• Урад Нарвегіі пагадзіўся выдзеліць Украіне фінансавую дапамогу ў памеры 2 мільярдаў нарвежскіх крон (195 мільёнаў долараў). Грошы пойдуць на закупку газу зімой.
• Камандаванню ВМС Украіны і марской пяхоце ўдалося арганізаваць уцёкі ўкраінскіх разведчыкаў з палону, а потым пераправіць іх на падкантрольную Украіне тэрыторыю – прадстаўнік Каардынацыйнага штаба па пытаннях абыходжання з ваеннапалоннымі Ігар Капыцін.
• У Малдове каля расейскай амбасады прайшла акцыя памяці ўкраінскіх дзяцей, якія загінулі ў выніку развязанай расеяй вайны.
• У Кіеве падрыхтавалі і накіравалі ў Херсонскую вобласць тэхніку, генератары, медыцынскае абсталяванне, прадукты і цёплыя рэчы. Кіеўская рада таксама разгледзіць пытанне аб выдзяленні Херсону 50 мільёнаў грыўняў фінансавай дапамогі – мэр Віталь Клічко.
• У Крамянчугу дэмантавалі помнік рускаму паэту Аляксандру Пушкіну – прэс-сакратар Крамянчуцкай меснай рады Юлія Перапялятнік.
• СБУ затрымала ў Кіеўскай вобласці экс-лідара тэрарыстычнай арганізацыі «ЛНР» з пазыўным «Сотий», які ў 2014 годзе ўдзельнічаў у баявых дзеяннях супраць украінскіх войскаў на ўсходзе Украіны і кантактаваў з расейскімі вайскоўцамі.
• Ва Украіне быў створаны першы батальён цюркскіх народаў пад назвай «Туран», які ўзначаліў грамадзянін Кыргызстана Алмаз Кудабек.
Ukrainian Women’s Guard
Donate to Ukrainian Women’s Guard PayPal mail: [email protected]
DONATE ⇒https://www.uavarta.org/zrobiti-vnesok/
Subscribe to our channels and pages:
https://www.facebook.com/UkrZhinochaVarta
https://instagram.com/ukrainianwomens_guard