матэрыялы падрыхтавала: Аксана Дземчына
⠀⠀ Германія перадала Украіне першую радыёлакацыйную сістэму супрацьракетнай абароны TRML-4D.
⠀⠀• Урад запускае дакумент-пасведчанне, які палегчыць вяртанне на радзіму ўкраінцам, дэпартаваным у расею. Пра гэта паведаміў прэм’ер-міністр Украіны Дзяніс Шмыгаль.
⠀⠀• Міністр замежных спраў Украіны Дзмітрый Кулеба правёў тэлефонную размову з кіраўніком урада Ізраіля Яірам Лапідам.
⠀⠀• Атакі расеі на энэргетычную інфраструктуру Ўкраіны прыраўноўваюцца да ваенных злачынстваў, заявіла дырэктар Amnesty International па Усходняй Еўропе і Цэнтральнай Азіі Мары Стратэрс.
⠀⠀• За апошнія два тыдні нашы абаронцы збілі 85% запушчаных расеяй беспілотных лятальных апаратаў-камікадзэ шахед-136, паведаміў прэс-сакратар камандавання Паветраных Сіл Узброеных Сіл Украіны Юрый Ігнат.
⠀⠀• У Данецкай вобласці атрымалася аднавіць газазабеспячэнне, паведаміў кіраўнік абласной вайсковай адміністрацыі Павел Кірыленка. Паводле яго, цэнтралізаванае ацяпленне будзе ў 15 населеных пунктах Данецкай вобласці. Адначасова будуць ацяпляцца аб’екты крытычна важнай інфраструктуры, у 10 населеных пунктах будуць усталяваны пункты абагравання.
⠀⠀• У Кіеў прыехалі прадстаўнікі Кангрэса ЗША Майк Тэрнер, Джэймс Хаймс і Эрык Суолэл.
⠀⠀• Польшча і Вялікабрытанія падпісалі мемарандум аб падтрымцы Украіны, паведаміла МЗС Польшчы.
⠀⠀• 21 кастрычніка быў збіты варожы штурмавік Су-25, паведаміў кіраўнік абласнога ваеннага ўпраўлення Віталь Кім.
⠀⠀• Ва Украіне ліквідаваныя 10 іранскіх інструктараў, якія кансультавалі расейцаў па выкарыстанні беспілотнікаў-камікадзэ, піша The Jerusalem Post са спасылкай на крыніцы ва Украіне.
⠀⠀• Харватыя хоча далучыцца да Міжнароднага суда ААН у справе генацыду расеі ва Украіне.
⠀⠀• На сёння, заявы на ўступ да справы таксама падалі Латвія, Літва, Новая Зеландыя, Вялікабрытанія, Германія, ЗША, Швецыя, Румынія, Францыя, Італія, Польшча, Данія, Ірландыя, Фінляндыя, Эстонія, Іспанія, Аўстралія, Партугалія, Аўстрыя, Люксембург і Грэцыя.
Ukrainian Women’s Guard
Donate to Ukrainian Women’s Guard PayPal mail: [email protected]
DONATE ⇒https://www.uavarta.org/zrobiti-vnesok/
Subscribe to our channels and pages:
https://www.facebook.com/UkrZhinochaVarta
https://instagram.com/ukrainianwomens_guard