Українські щоденні перемоги. 13.07.2022 Новини Української Жіночої Варти

Украінскія штодзённыя перамогі. 2022/07/13 Навіны Украінскай жаночай гвардыі

Матэрыялы падрыхтавала: Mila Rosik 

  Расея страціла ў захопніцкай вайне супраць Украіны ўжо 37 570 вайскоўцаў, 3832 баявыя браніраваныя машыны і 839 артылерыйскіх сістэм.

  Украінскія вайскоўцы паспяхова адбілі некалькі штурмаў расейскай арміі ў раёне Дзяменцеўкі Харкаўскай вобласці, а таксамаі спынілі спробу праціўніка прасунуцца ў напрамку Бахмута — Генштаб.

✅ Пасля выбухаў у Луганску ў так званай «ЛНР» заявілі, што ўкраінскае войска нанесла ўдар па вайсковай частцы варожай супрацьпаветранай абароны. Пазней прадстаўнік народнай міліцыі так званай «ЛНР» Андрэй Марочка паведаміў, што ўкраінская армія нанесла масіраваны ўдар па вайсковай частцы супрацьпаветранай абароны (СПА), якая абараняе неба над Луганскам.

✅ У напрамку населеных пунктаў Даўгенька і Даліна ўкраінскія абаронцы паспяхова адбілі штурм праціўніка — Генштаб.

 ✅ Беларускі памежнік перайшоў мяжу пад абстрэлам сваіх, каб далучыцца да сіл абароны Украіны ў вайне супраць Расеі – прэс-сакратар Дзяржпамежслужбы Дземчанка.

 ✅ Міністр абароны Польшчы Марыюш Блашчак паведаміў аб перадачы Украіне чарговай партыі самаходных артылерыйскіх установак Krab польскай вытворчасці.

 ✅ Падчас візіту ў Кіеў у аўторак Марыюш Блашчак абмяркоўваў магчымасць трэніровак украінскіх вайскоўцаў на тэрыторыі Польшчы.

✅ Украіна стала асацыяваным удзельнікам праграмы тэхналагічнага супрацоўніцтва ўзброеных сіл НАТА. Гэта значыць, што Украіна атрымала права сумесна распрацоўваць і ўносіць змены ў ключавыя стандарты НАТА, якія тычацца ўзаемадзеяння сістэм баявога кіравання і адпаведных стандартаў.

 ✅ Украіна гатова экспартаваць збожжа на міжнародны рынак, а таксама весці перамовы аб разблакаванні паставак, якія зараз знаходзяцца на фінальнай стадыі — кіраўнік МЗС Дзмітрый Кулеба.


Ukrainian Women’s Guard

donate to Ukrainian Women’s Guard PayPal mail:    [email protected]

DONATE

Subscribe to our channels and pages

https://www.facebook.com/UkrZhinochaVarta

https://t.me/UWguardNewsEN

https://t.me/zhinkavarta

https://t.me/uaguard