матэрыялы падрыхтавала: Алена Білецкая
Аляксандр Усік перамог Энтані Джошуа па выніках 12 раўндаў! Украінец захаваў тытул чэмпіёна свету ў суперцяжкай вазе.
⠀⠀➤ Еўрапейскі лаўкостэр Wizz Air абвясціў, што адмяняе на нявызначаны перыяд рэйсы з Масквы ў Абу-Дабі. Гэта рашэнне стала вынікам маштабнай крытыкі кампаніі і заклікаў у сацыяльных сетках да яе байкоту.
⠀⠀➤ Узброеныя сілы Ўкраіны знішчылі склады расейскіх акупантаў у Чарнабаеўцы і Старыцах. Украінская авіяцыя нанесла пяць удараў па назапашваннях жывой сілы, узбраення і тэхнікі праціўніка.
⠀⠀➤ Украінскія вайскоўцы мадэрнізавалі знішчальнікі МіГ-29, каб з іх можна было запускаць супрацьрадарныя ракеты AGM-88 HARM амерыканскай вытворчасці.
⠀⠀➤ Украіна атрымае ад ЗША 155-мм кіраваныя снарады Excalibur.
⠀⠀➤ Кабінет міністраў Украіны забараніў продаж імпартнай прадукцыі без дзяржаўнай мовы на этыкетцы.
⠀⠀➤ Парламент Чэхіі падтрымаў ідэю спыніць выдачу віз расейцам.
⠀⠀➤ У межах праекту «Армія дронаў» Украіна ўжо атрымала каля 100 вялікіх беспілотнікаў для далёкага дзеяння, столькі ж чакаецца ў бліжэйшыя месяцы.
Ukrainian Women’s Guard
donate to Ukrainian Women’s Guard PayPal mail: [email protected]
Subscribe to our channels and pages
https://www.facebook.com/UkrZhinochaVarta