Українські щоденні перемоги. 2.11.2022 Новини Української Жіночої Варти

Украінскія штодзённыя перамогі. 2.11.2022 Навіны Украінскай Жаночай Гвардыі

⠀   ЗША вылучылі 47,6 мільёна даляраў каліфарнійскай кампаніі Tetra Tech на падрыхтоўку ўкраінскіх спецыялістаў, якія павінны займацца размініраваннем тэрыторыі і ўтылізацыяй неразарваных боепрыпасаў, паведаміў Дзярждэпартамент ЗША.

⠀•  Брытанская юрыдычная фірма McCue Jury & Partners паведаміла, што падае пазоў у Высокі суд Лондана супраць «ЧВК Вагнера»​​ ў сувязі з яе дзеяннямі ва Украіне — inews.

⠀•  За содні ўкраінскія абаронцы адбілі атакі расейскіх акупантаў у раёнах 12 населеных пунктаў, у прыватнасьці каля Макііўкі, Нэўскага і Білагорыўкі на Луганшчыне, Верхнекамянскага, Спірнага, Бахмуту, Маёрску, Пэрвомайску, Новамыхайліўкі, Вадзянога, Паўліўкі і Прэчысціўкі на Данеччыне.

⠀•  Kalush Orchestra стануць спецыяльнымі гасцямі штогадовай цырымоніі «MTV Europe Music Awards 2022».

⠀•  У ноч з 1 на 2 лістапада ўкраінскія абаронцы збілі 12 беспілотнікаў-камікадзэ «Шахед-136», паведамляюць Паветраныя сілы Узброеных сіл Украіны.

⠀•  Вялікабрытанія сёньня ўвяла санкцыі супраць чатырох расейскіх алігархаў, якія фінансуюць расейскую агрэсію ва Украіне.

⠀•  Іспанія перадае Украіне чатыры зенітныя комплексы Hawk, супрацьтанкавыя ракетныя комплексы, гарматы і батарэю зенітнага ракетнага комплексу Aspide, паведаміў кіраўнік МЗС Дзмітрый Кулеба.

⠀•  Швейцарыя далучылася да санкцый ЕС, уведзеных у дачыненні да Ірана за пастаўкі ў рф беспілотнікаў-камікадзэ, паведамляецца на сайце ўрада.

⠀•  З заўтрашняга дня, 3 лістапада, будзе адноўленае спалучэнне паміж Харкавам і дэакупаваным Купянскам, паведаміла «Укрзалізниця».


матэрыялы падрыхтавала: Аксана Дэмчына


Ukrainian Women’s Guard

SUPPORT US

Donate to Ukrainian Women’s Guard PayPal mail:    [email protected]

DONATE ⇒https://www.uavarta.org/zrobiti-vnesok/

Subscribe to our channels and pages:

https://www.facebook.com/UkrZhinochaVarta

https://t.me/UWguardNewsEN

https://t.me/zhinkavarta

https://t.me/uaguard

https://instagram.com/ukrainianwomens_guard