Vulcano Ballistic Extended Range (BER) фото з соцмереж

Украінскія штодзённыя перамогі. 19.08.2022 Навіны Украінскай Жаночай Гвардыі

матэрыялы падрыхтавала: Алена Білецкая

Вышэйшы камандны склад расейцаў вывозіць свае сем’і з Херсонскай вобласці. Прычына ў тым, што калі Ўзброеныя сілы пачалі зьнішчаць склады на левабярэжжы, сем’і расейскіх захопнікаў пачалі ўцякаць у Крым, а штабы пачалі «расканцэнтравацца» вакол Хэрсонскай вобласьці, у прыватнасці, хавацца ў лясах.

➤ Прэзідэнт ЗША Байдэн падпісаў указ аб выдзяленні Ўкраіне $775 млн на абарону, а таксама вайсковую адукацыю і падрыхтоўку, паведамляецца на сайце Белага дома.

➤ У Адэсу з афіцыйным візітам прыбыў генеральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш. Ён наведаў Адэскі порт, адкуль экспартуецца збожжа ў межах Стамбульскага пагаднення.

➤ Урад Германіі апублікаваў заяву аб закупцы сумесна з ЕС 225 ракет Vulcano для Узброеных Сіл Vulcano Ballistic Extended Range (BER) – снарад без модуля навядзення, паражае мэты на далёкасці 50 км пры стральбе з гармат стваламі 52-га калібру.

➤ У Харкаўскай вобласці выяўленыя абломкі збітага расейскага Су-30СМ

➤ Урад Эстоніі ўхваліў новы пакет вайсковай дапамогі Ўкраіне, які ўключае новыя партыі мінамётаў і супрацьтанкавай зброі, а таксама яшчэ адзін палявы шпіталь.

➤ З Украіны атрымалася экспартаваць 10 мільёнаў тон збожжавых і алейных культур. Пра гэта заявіла старшыня Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен.


Ukrainian Women’s Guard

donate to Ukrainian Women’s Guard PayPal mail:    [email protected]

DONATE

Subscribe to our channels and pages

https://www.facebook.com/UkrZhinochaVarta

https://t.me/UWguardNewsEN

https://t.me/zhinkavarta

https://t.me/uaguard