Украінскія штодзённыя перамогі.18.10.2022 Навіны Украінскай Жаночай Гвардыі

матэрыялы падрыхтавала: Аксана Дземчына

 

У Кіеўскай вобласці 18 кастрычніка аднавілі электразабеспячэнне для 2108 сем’яў, паведамляе ДТЭК.

Еўрапарламент ухваліў просьбу ўключыць у парадак дня пленарных паседжанняў дэбаты аб прызнанні расеі дзяржавай-спонсарам тэрарызму, — дэпутат Эўрапарлямэнту ад Польшчы Богдан Жонца у інтэрвію Polska Agencja Prasowa.

Еўрапарламент ухваліў просьбу ўключыць у парадак дня пленарных паседжанняў дэбаты аб прызнанні расеі дзяржавай-спонсарам тэрарызму, — дэпутат Эўрапарлямэнту ад Польшчы Богдан Жонца у інтэрвію Polska Agencja Prasowa.

 

У ноч з 17 на 18 кастрычніка над Мікалаеўскай вобласцю былі збітыя пяць беспілотнікаў-камікадзэ тыпу «Шахед-136», паведамляе авіяцыйнае камандаванне «Поўдзень».

 

Узброеныя сілы Украіны адбілі атакі расейскіх акупантаў у раёнах населеных пунктаў Бэрэстовэ, Агірцэвэ Харкаўскай вобласці, Бахмуцкэ, Іванград, Клішчыіўка, Новакалынавэ, Пэрвомайскэ і Мар’інка Данецкай вобласці, Білагорыўка Луганскай вобласці, паведамляе Генштаб.

 

У Херсонскай вобласці Узброеныя Сілы Украіны збілі расейскі Су-25 – Паветраныя сілы.

 

Камісія ААН па выніках працы на дэакупаваных тэрыторыях паўночных і ўсходніх рэгіёнаў Украіны заявіла што зафіксавала прыкметы ваенных злачынстваў і іншых парушэнняў, паведамляе Упраўленне Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека .

 

Генэральны сакратар НАТА Енс Столтэнбэрг заявіў, што Альянс плануе ў наступныя дні даць Украіне сотні станцый для барацьбы з беспілотнікамі, піша Bloomberg.

 

Парламент Эстоніі абвясціў расею тэрарыстычным рэжымам. Пра гэта гаворыцца ў заяве, апублікаванай на сайце парламента краіны.

 

Вярхоўная Рада Украіны прыняла ў першым чытанні змены ў закон “Аб грамадзянстве Украіны”, які ўводзіць абавязковы іспыт па ўкраінскай мове, гісторыі Украіны і веданьні Канстытуцыі Украіны для асобаў, якія жадаюць атрымаць украінскае грамадзянства, Пра гэта паведамляе “Дзеркало тижня”.

 

Еўракамісія выдзяляе Украіне 2 мільярды еўра, а да канца года выдзеліць яшчэ больш, заявіла прэзідэнтка Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен.

 

Міністэрства аховы навакольнага асяроддзя і прыродных рэсурсаў Украіны стварыла дзяржаўную інтэрнэт-краму «ДроваЕ», каб украінцам было зручна купляць дровы. Пра гэта паведамляецца на сайце міністэрства.


Ukrainian Women’s Guard

SUPPORT US

Donate to Ukrainian Women’s Guard PayPal mail:    [email protected]

DONATE ⇒https://uavarta.org/zrobiti-vnesok/

Subscribe to our channels and pages:

https://www.facebook.com/UkrZhinochaVarta

https://t.me/UWguardNewsEN

https://t.me/zhinkavarta

https://t.me/uaguard

https://instagram.com/ukrainianwomens_guard