Украінскія штодзённыя перамогі. 18.05.2022 Навіны Украінскай Жаночай Гвардыі

 Падраздзяленні Ўзброеных сіл Украіны вызвалілі ад расійскіх акупантаў населены пункт Дземянцееўка ў Харкаўскай вобласці — Генштаб Узброеных сіл Украіны

✅  Сіламі УСУ ўжо абясшкоджаныя 28 300 расейскіх акупантаў .

✅ 57 асобная мотастралковая брыгада імя кошавага атамана Косці Гардзіенкі паведамляе пра збіты варожы самалёт.

✅ У захопленым Мелітопалі ва ўкраінскага руху супраціву атрымалася ўзарваць расейскі бронецягнік з вайскоўцамі і тэхнікай.

✅ Міністр гандлю Вялікабрытаніі Ан-Мары Трэвельян збіраецца прэзентаваць план, паводле якога «зялёныя» гандлёвыя пагадненні могуць дапамагчы пакласці канец залежнасці свету ад расейскіх нафты і газу і «дэпутынізаваць» сусветную эканоміку.

✅ Паток уезду ва Украіну праз заходнюю мяжу восем дзён запар пасля 9 траўня перавышае паток уезду, паказваючы рэкордны ўзровень з пачатку вайны.

✅ Міністр замежных спраў Вялікабрытаніі Ліз Трасс заявіла, што Лондан адкрыты для ідэі міжнароднага крымінальнага трыбунала, які будзе судзіць уладзіміра пуціна і іншых расейскіх лідэраў за вайну ва Ўкраіне.

✅ Прэзідэнт Еўрапейскай рады Шарль Мішэль прапанаваў актывізаваць працэс пашырэння Еўрасаюзу, паколькі цяперашні стан працэсу выклікае расчараванне як у ЕС, так і ў патэнцыйных будучых сяброў.

✅ Еўрапейская камісія прапанавала выдзеліць Украіне новую макрафінансавую дапамогу ў памеры да 9 мільярдаў еўра —  пра гэта паведаміла прэзідэнтка Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен.

✅ Прэзідэнт Сербіі Аляксандр Вучыч прыняў даверчыя граматы ў новага амбасадара Украіны Уладзіміра Таўкача і заявіў, што яго краіна возьме ўдзел у аднаўленні ўкраінскіх гарадоў пасля вайны.


Ukrainian Women’s Guard

donate to Ukrainian Women’s Guard PayPal mail:    [email protected]

DONATE

Підписуйтеся на наші канали та сторінки

Subscribe to our channels and pages

https://www.facebook.com/UkrZhinochaVarta

https://t.me/UWguardNewsEN

https://t.me/zhinkavarta

https://t.me/uaguard