Украінскія штодзённыя перамогі. 17.08.2022 Навіны Украінскай Жаночай Гвардыі

матэрыялы падрыхтавала: Алена Білецкая

У выніку ўдару Ўзброеных Сіл Украіны па пазіцыях баевікоў быў ліквідаваны камандзір супрацьпаветранай абароны 1-га армейскага корпусу так званай «міліцыі днр» палкоўнік Дзмітрый Юр’евіч з пазыўным «Карэец». Раней тэрарыст узначальваў групоўку супрацьпаветранай абароны ў Славянску.

➤Войска рф панесла страты і адступіла з раёнаў Саледару, Зайцавага, Маёрску, Івана-Дар’еўкі (Бахмуцкі кірунак).

➤Цягам 17 жніўня ўкраінскія вайскоўцы на поўдні знішчылі 29 акупантаў, самаходную гармату 203 калібра «Піён», 5 адзінак бронетэхнікі і аўтатранспарту, а таксама склад боепрыпасаў у Белагірцы. Канчатковыя страты расейцаў высьвятляюцца.

➤Чыноўнікі ў Польшчы пачалі адмаўляць расейцам у дазволах на часовае пражыванне і працу, спасылаючыся на рэкамендацыі Агенцтва ўнутранай бяспекі, піша выданне Trojmiasto.

➤Ва Ўкраіне пачаў працу Фонд імя блажэннага свяшчэннамучаніка Кліменція Шаптыцкага для дапамогі жанчынам, якія трапілі ў расейскі палон, і дзецям, якія страцілі бацькоў падчас вайны. Фонд створаны па сумеснай ініцыятыве ўрадаў Украіны і Польшчы. Урад Польшчы выдзеліў Фонду 8 мільёнаў злотых (каля 64 мільёнаў грн).

➤У Новай Кахоўцы Херсонскай вобласці Ўзброеныя сілы Ўкраіны знішчылі расейскую вайсковую базу. Дзяржпамежслужба паведамляе пра прынамсі 12 загінулых расейцаў.

➤Літва, Польшча, Латвія і Эстонія плануюць сабраць чатыры мільёны еўра на ўзбраенне для Ўзброеных сіл Украіны да Дня незалежнасці Ўкраіны. Украіна цяпер з’яўляецца шчытом для ўсяго свету, таму іншыя краіны цэняць ахвяры Ўкраіны і працягваюць дапамагаць.

➤У Латвіі збіраюць сродкі на беспілотнік Bayraktar для Ўкраіны

Ініцыятыва была апублікаваная ў аўторак, 16 жніўня. Усяго неабходна сабраць 5 мільёнаў еўра.

​➤Генеральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш прыбыў у Львоў, дзе 18 жніўня сустрэнецца з прэзідэнтам Украіны Зяленскім і прэзідэнтам Турцыі Эрдаганам, паведамляе яго прэс-служба.


Ukrainian Women’s Guard

Donate to Ukrainian Women’s Guard PayPal mail:    [email protected]

DONATE

Subscribe to our channels and pages:

https://www.facebook.com/UkrZhinochaVarta

https://t.me/UWguardNewsEN

https://t.me/zhinkavarta

https://t.me/uaguard