матэрыялы падрыхтавала: Аксана Дземчына
⠀⠀ Украінскі спартовец Багдан Калмакоў перамог на чэмпіянаце свету па паркуры, які праходзіць у японскім Токіа, піша «Дзеркало тижня».
⠀⠀• У расею пачынаюць прыбываць першыя паведамленні пра загінулых сярод нядаўна мабілізаваных расейцаў, паведамляе The Guardian.
⠀⠀• Узброеныя Сілы Ўкраіны адбілі атакі расейскіх захопнікаў у раёнах населеных пунктаў Торськэ і Спірнэ на Краматорскім напрамку, Берэстовэ, Саледар і Бахмут на Бахмуцкім напрамку і Мар’інка, Пабеда і Невельскэ на Аўдзееўскім напрамку, паведамляе Генштаб.
⠀⠀• Францыя мае намер прыняць да 2 тысяч украінскіх вайскоўцаў, якія цягам некалькіх тыдняў пройдуць ваенную падрыхтоўку ў французскіх частках. Пра гэта паведаміў міністр узброеных сіл Францыі Себасцьян Лякорню.
⠀⠀• Украінскія хакеры заявілі, што пакінулі без святла Ленінградскую вобласць РФ, паведамляе ІТ-армія Украіны.
⠀⠀• Германія рыхтуецца прыняць на навучанне пяць тысяч украінскіх вайскоўцаў, паведамляе нямецкі тэлеканал Ntv.
⠀⠀• За бягучыя содні ўкраінская авіяцыя нанесла ўдары па сямнаццаці раёнах канцэнтрацыі ўзбраення і ваеннай тэхнікі, а таксама па чатырох пазіцыях зенітных ракетных комплексаў праціўніка, паведамляе Генштаб Узброеных сіл Украіны.
⠀⠀• Энергетычны сектар Украіны выстаяў, нягледзячы на маштабныя атакі расеі на гэтым тыдні на аб’екты нашай энергетычнай інфраструктуры, заявіў прэм’ер-міністр Украіны Дзяніс Шмыгаль.
Ukrainian Women’s Guard
Donate to Ukrainian Women’s Guard PayPal mail: [email protected]
DONATE ⇒https://www.uavarta.org/zrobiti-vnesok/
Subscribe to our channels and pages:
https://www.facebook.com/UkrZhinochaVarta
https://instagram.com/ukrainianwomens_guard