Українські щоденні перемоги. 16.07.2022 Новини Української Жіночої Варти

Украінскія штодзённыя перамогі. 16.07.2022 Навіны Украінскай Жаночай Гвардыі

Матэрыялы падрыхтавала Mila Rosik

Па стане на 143-і дзень захопніцкай вайны ва Ўкраіне Расея страціла каля 38 140 вайскоўцаў.

✅ Увечары Паветраныя сілы Ўзброеных сілаў Украіны збілі расейскую ракету над Белацаркоўскім раёнам Кіеўскай вобласці. Папярэдне пацярпелых і разбурэнняў няма, паведаміў кіраўнік Абласной вайсковай адміністрацыі Кулеба. Абломкі ўпалі ў полі.

✅ У напрамку Бахмута расейцы спрабавалі весці штурм у напрамках Даламітнае – Новалуганскае і Даламітнае – Сямігор’е, але Ўзброеныя сілы Ўкраіны адбілі атаку.

✅ Каля 15.20 16 ліпеня стратэгічныя бамбардзіроўшчыкі расейскіх акупацыйных войскаў Ту-95МС нанеслі ракетны ўдар па Ўкраіне з раёна Каспійскага мора. Праціўнік выпусціў шэсць ракет тыпу Х-101 (Х-555). Каля 16.30 чатыры ракеты былі знішчаны падраздзяленнямі супрацьпаветранай абароны паветранага камандавання «Усход» на Запарожжы і Днепрапетроўшчыне.

✅ Яшчэ мінус адзін Арлан-10. Над Днепрапятроўскай вобласцю украінскія вайскоўцы збілі чарговы варожы беспілотнік.

✅ Да дзяцей Мікалаева звярнуўся Галоўнакамандуючы Узброенымі Сіламі Валеры Залужны.

«Дзеці з Мікалаева. Трымайцеся, сонейкі. Мы вас любім. І абараняем. Вы — наша будучыня», — сказаў Залужны, ставячы аўтограф на марках «расейскі ваенны карабель… усё!». Маркі будуць прададзеныя на дабрачынным аўкцыёне ў падтрымку Мікалаеўскай абласной клінічнай бальніцы.

✅ Ва Ўкраіне створаць лічбавую платформу кіравання культурнай спадчынай.


Ukrainian Women’s Guard

donate to Ukrainian Women’s Guard PayPal mail:    [email protected]

DONATE

Subscribe to our channels and pages

https://www.facebook.com/UkrZhinochaVarta

https://t.me/UWguardNewsEN

https://t.me/zhinkavarta

https://t.me/uaguard