Київ частково закритий "антидронним куполом". Він захищає особливо важливі об'єкти, заявив радник міського голови Києва Юрій Зозуля

Украінскія штодзённыя перамогі. 15.10.2022 Навіны Украінскай Жаночай Гвардыі

матэрыялы падрыхтавала: Аксана Дземчына

⠀    Менш чым за двое сутак украінцы сабралі на «Лаўцоў Шахедаў» 150 мільёнаў грыўняў, паведаміў міністр лічбавай трансфармацыі Міхаіл Фёдараў.

⠀•  Саудаўская Аравія прадаставіць Украіне гуманітарную дапамогу на 400 мільёнаў долараў, паведаміла саудаўскае дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва SPA са спасылкай на тэлефонную размову наследнага прынца Мухамеда бен Салмана з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім.

⠀•  Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн заявіў аб выдзяленні Ўкраіне 725 мільёнаў даляраў ваеннай дапамогі.

⠀•  У Краматорск упершыню за апошнія паўгода прыйшоў цягнік, паведамілі ва «Укрзалізниці».

⠀•  Сілы абароны Украіны паспяхова адбілі атакі праціўніка ў раёнах 13 населеных пунктаў Данецкай вобласці, паведамляе Генштаб.

⠀•  У ноч з 14 на 15 кастрычніка ўкраінскія абаронцы на ўсходзе і поўдні знішчылі шэсць беспілотнікаў-камікадзэ «Шахед-136» і адзін ударны верталёт праціўніка, паведамілі Паветраныя сілы Узброеных сіл Украіны.

⠀•  У Дзень абаронцаў Украіны, 14 кастрычніка, ва Украіне нарадзілася больш за 1300 новых сем’яў, паведамілі ў Міністэрстве юстыцыі.

⠀•  Нідэрланды далучыліся да ініцыятывы INTERFLEX — трэніровак украінскіх вайскоўцаў у Вялікабрытаніі, паведаміла кіраўніца міністэрства абароны Нідэрландаў Кайса Олангрэн у інтэрв’ю АрміяІнформ.

⠀•  Германія перадала Украіне 16 танкавых мостабудаўнікоў Biber, паведамілі ў нямецкім урадзе.

⠀•  Узброеныя сілы Украіны адбілі атакі акупантаў у раёнах населеных пунктаў Навасадава на Краматорскім напрамку, Якаўліўка, Бераставэ, Бахмут, Бахмуцкэ і Опытнэ на Бахмуцкім напрамку, Краснагорыўка, Нэвэльскэ, Пэрвомайскэ, Мар’інка і Пабеда на Аўдзееўскім напрамку, паведамляе Генштаб Узброеных сіл Украіны.

⠀•  Сёння з партоў Адэсы выйшлі яшчэ сем судоў са 101 тысячай тон сельгаспрадукцыі, паведамляе Мінінфраструктуры.

⠀•  145-я асамблея Міжпарламенцкага саюза прыняла экстранную рэзалюцыю, у якой асуджае вайну ва Украіне і выступае супраць спроб анэксіі ўкраінскіх тэрыторый. Пра гэта паведамляе прэс-служба Апарату Вярхоўнай Рады.

⠀•  Кіеў часткова накрыты «супрацьдронавым купалам». Ён ахоўвае асабліва важныя аб’екты, паведаміў дарадца мэра Кіева Юрый Зазуля.

⠀•  Энергетыкі стабілізавалі сітуацыю, таму адключаць электрычнасць у Кіеве пакуль не плануюць — ДТЭК.

⠀•  Каля дзвюх тысяч вайскоўцаў з Украіны ў бліжэйшы час пройдуць навучанне ў Францыі, паведамляе міністр узброеных сіл Себасцьян Лэкарню.


Ukrainian Women’s Guard

SUPPORT US

Donate to Ukrainian Women’s Guard PayPal mail:    [email protected]

DONATE ⇒https://uavarta.org/zrobiti-vnesok/

Subscribe to our channels and pages:

https://www.facebook.com/UkrZhinochaVarta

https://t.me/UWguardNewsEN

https://t.me/zhinkavarta

https://t.me/uaguard

https://instagram.com/ukrainianwomens_guard