Украінскія штодзённыя перамогі. 15.09.2022 Навіны Украінскай Жаночай Гвардыі

Матэрыялы падрыхтавала: Аксана Дзёмчына

  • УСУ Харкаўскай вобласці за пяць дзён баёў прасунуліся на 110 кіламетраў і вызвалілі «амаль 400» населеных пунктаў. Практычна ўся Харкаўская вобласць дэакупаваная, заявіў Зяленскі.

  • Еўрапарламент ухваліў выдзяленне Украіне пяць мільярдаў еўра макрафінансавай дапамогі. Гэта частка пакета ў дзевяць мільярдаў еўра, які яны плануюць выдаць у якасці крэдыту з тэрмінам пагашэння ў 25 гадоў і фактычна без адсоткаў.
  • Вярхоўны суд адхіліў касацыйную скаргу прарасейскай партыі «Апазыцыйная платформа — За жыццё» і такім чынам канчаткова забараніў яе дзейнасць. Цяпер рашэнне аб забароне партыі абскарджанню не падлягае.
  • Рада МАГАТЭ прыняла рэзалюцыю з заклікам да РФ спыніць акупацыю Запарожскай АЭС. Дакумент быў прыняты 26 галасамі, 7 краін устрымаліся. Супраць выступілі Расея і Кітай.
  • Два ўзводы расейскіх акупантаў пры падтрымцы 2 БМД-2 і танка Т-72 спрабавалі штурмаваць украінскія пазіцыі з боку пасёлка Архангельскае ў напрамку Іванаўкі — «Поўдзень». Аднак палепшыць свае пазіцыі не ўдалося. Страціўшы БМД-2 і пэўную колькасць жывой сілы, праціўнік быў вымушаны адступіць.
  • УСУ нанеслі ўдары па канцэнтрацыі жывой сілы і баявой тэхнікі праціўніка ў Голай Прыстані, Дудчанах і Крынічанцы, складах боепрыпасаў у Дудчанах і Садовым, а таксама па пункце кіравання БПЛА ў Камышанах.
  • УСУ адбілі атакі расейскіх акупантаў у раёнах населеных пунктаў Спірне, Саледар, Маёрск, Зайцава, Атрадаўка, Вясёлая Даліна, Вадзяное і Новаміхайлаўка — Генштаб.
  • У напрамку Бахмута ўкраінскія абаронцы знішчылі значную колькасць вайскоўцаў і баявой тэхнікі падраздзяленняў 137-га парашутна-дэсантнага палка 106-й парашутна-дэсантнай дывізіі УС РФ — Генштаб.

Ukrainian Women’s Guard

Donate to Ukrainian Women’s Guard PayPal mail:    [email protected]

DONATE

Subscribe to our channels and pages:

https://www.facebook.com/UkrZhinochaVarta

https://t.me/UWguardNewsEN

https://t.me/zhinkavarta

https://t.me/uaguard

 

UWG NEWS – Olena Biletska, Yuliya Nakorchevska