віце-прем'єр – міністерка з питань реінтеграції тимчасово окупованих територій України Ірина Верещук

Украінскія штодзённыя перамогі. 14.10.2022 Навіны Украінскай Жаночай Гвардыі

матэрыялы падрыхтавала: Аксана Дземчына

Ужо 96 украінскіх дзяцей вызваленыя з рф і часовай акупацыі — яны ў бяспецы, — заявіла віцэ-прэм’ер міністрка па пытаннях рэінтэграцыі часова акупаваных тэрыторый Украіны Ірына Верашчук.

⠀•  Партугалія перадае Украіне шэсць верталётаў Ка-32А11ВС, — заявіла міністр абароны Партугаліі Елена Карэйрас па выніках міністэрскай сустрэчы НАТА ў Брусэлі.

⠀•  “Днепр-1” атрымаў няпростую перамогу над “Вадуцам” у Лізе канферэнцый, паведамляе інтэрнэт-выданне “Дзеркало тижня”.

⠀•  Украіна атрымае NASAMS ужо ў кастрычніку, заявіў міністр абароны Аляксей Рэзнікаў.

⠀•  ЕС выдзеліць Украіне зацверджаныя 5 млрд еўра макрафінансавай дапамогі траншамі ў кастрычніку, лістападзе і снежні – еўракамісар.

⠀•  Група ўкраінскіх парламентарыяў плануе наведаць Тайвань у канцы кастрычніка, паведаміў тайваньскі дэпутат Хуан Шы-цзэ ад кіруючай Дэмакратычнай прагрэсіўнай партыі, піша Focus Taiwan.

⠀•  Нарвегія закупіць для Украіны боепрыпасы калібра 122 мм і 152 мм, паведамляе прэс-служба ўрада Нарвегіі.

⠀•  ЕС рыхтуецца ўвесці санкцыі супраць Ірана ў адказ на перадачу расейцам беспілотнікаў, паведамляе Reuters.

⠀•  ЗША рыхтуюць новы пакет дапамогі Ўкраіне на 725 мільёнаў даляраў, які будзе ўключаць у сябе боепрыпасы і HMMWV, паведамляе Reuters.

⠀•  расейцы так уцяклі ад Узброеных сіл Украіны ў Херсонскай вобласці, што «забыліся» на ўсе арсеналы, паведамляе СБУ.

⠀•  Літва адправіла ва Украіну адрамантаваныя нямецкія гаўбіцы PzH 2000, паведаміў міністр абароны Літвы Арвідас Анушаўскас.

⠀•  Нямецкая сістэма супрацьпаветранай абароны IRIS-T ужо дзейнічае на поўдні Украіны, паведаміў прэс-сакратар камандавання ВПС Узброеных сіл Украіны Юрый Ігнат.

⠀•  Упершыню кіраўніком Рады кіраўнікоў Сусветнага банка і МВФ абраны міністр фінансаў Украіны. Пасаду заняў Сяргей Марчанка. Пра гэта ён сам паведаміў 14 кастрычніка ў Facebook.


Ukrainian Women’s Guard

SUPPORT US

Donate to Ukrainian Women’s Guard PayPal mail:    [email protected]

DONATE ⇒https://uavarta.org/zrobiti-vnesok/

Subscribe to our channels and pages:

https://www.facebook.com/UkrZhinochaVarta

https://t.me/UWguardNewsEN

https://t.me/zhinkavarta

https://t.me/uaguard

https://instagram.com/ukrainianwomens_guard