Звільнення Херсона з-під російської окупації! Місто третій день святкує! В Херсоні з’явився мобільний зв’язок

Украінскія штодзённыя перамогі. 13.11.2022 Навіны Украінскай Жаночай Гвардыі

⠀⠀   Вызваленне Херсона ад расейскай акупацыі! Горад святкуе трэці дзень! У Херсоне з’явілася Мабільная сувязь. На правым беразе Дняпра ў Херсонскай вобласці з пачатку тыдня дэакупаваныя 179 населеных пунктаў на плошчы больш за 4,5 тысячы квадратных кіламетраў.

⠀⠀•  Кінбурнская каса вызваленая да вёскі Геройскэ. Кінбурнская каса ў Мікалаеўскай вобласьці вызваленая ад расейскіх акупантаў да вёскі Геройскэ.

⠀⠀   Што вядома пра Кінбурнскую касу. Узброеныя сілы расеі цягам кастрычніка запускалі іранскія беспілотнікі-камікадзэ з касы над Мікалаевам, Ачакавам ды іншымі аб’ектамі. Для гэтага выкарыстоўваліся мабільныя пускавыя ўстаноўкі для беспілотнікаў. У гэтым жа раёне і ў населеных пунктах каля базы касы Узброеныя сілы Украіны ў кастрычніку здолелі знішчыць іранскіх ваенных спецыялістаў, якія вучылі расейцаў працаваць з так званымі «геранямі».

⠀⠀•  Ва Украіне пабудуюць малы модульны рэактар. Пра гэта дамовіліся Кіеў і Вашынгтон падчас канферэнцыі ААН па клімаце, паведаміла амбасадар Украіны ў ЗША Аксана Маркарава.Малыя модульныя рэактары – гэта канструкцыі, меншыя па памеры, чым звычайныя ядзерныя рэактары. Іх можна пабудаваць ц адным месцы, а затым перавезці, увесці ў працу і эксплуатаваць на асобнай пляцоўцы.

⠀⠀•  Новы брытанскі прэм’ер-міністр Рышы Сунак абяцае кінуць выклік рэжыму Пуціна. Цытата: “Гэты саміт G20 не будзе “бізнэсам як звычайна”. Мы кінем выклік рэжыму Пуціна і выкрыем іх пагарду да міжнароднага супрацоўніцтва і павагі да суверэнітэту, якія прадстаўляе форум G20″, — сказаў Сунак перад ад’ездам у Інданезію.

⠀⠀•  Украінскіх вайскоўцаў працягваюць трэніраваць. Шведскія інструктары навучаюць украінскіх навабранцаў у Вялікабрытаніі.

Украінскіх вайскоўцаў працягваюць трэніраваць. Шведскія інструктары навучаюць украінскіх навабранцаў у Вялікабрытаніі.

⠀⠀•  Прэзідэнт Паўднёвай Карэі заявіў, што павялічыць гуманітарную дапамогу Украіне. Уварванне расеі ва Украіну з’яўляецца парушэннем міжнароднага права і пагрозай жыццю і правам украінцаў, заявіў Юн Сок Ёл у нядзелю ў кулуарах саміту Паўднёва-Усходняй Азіі ў Камбоджы. Ён сказаў, што варта паважаць суверэнітэт, тэрытарыяльную цэласнасць і палітычную незалежнасць Украіны і што Паўднёвая Карэя працягне павялічваць гуманітарную дапамогу гэтай ахопленай вайной краіне.

⠀⠀•  ЗША рыхтуюць новы пакет ваеннай дапамогі для Украіны. Пра гэта будзе абвешчана ў бліжэйшыя тыдні, паведаміў дарадца прэзідэнта ЗША Джэйк Саліван.

⠀⠀•  Люксембург накіраваў ва Украіну 30 3D-сканераў, з дапамогай якіх можна сканаваць вялікія тэрыторыі і збіраць доказы ваенных злачынстваў, здзейсненых расейцамі. Пра гэта паведамляе RTL Today.


Матэрыялы падрыхтавала Алена Білецка


Ukrainian Women’s Guard

SUPPORT US

Donate to Ukrainian Women’s Guard PayPal mail:    [email protected]

DONATE ⇒https://uavarta.org/zrobiti-vnesok/

Subscribe to our channels and pages:

https://www.facebook.com/UkrZhinochaVarta

https://t.me/UWguardNewsEN

https://t.me/zhinkavarta

https://t.me/uaguard

https://instagram.com/ukrainianwomens_guard