матэрыялы падрыхтавала: Аксана Дэмчына
На Херсоншчыне вызвалена больш за 60 населеных пунктаў. У Херсоне працягваюцца стабілізацыйныя мерапрыемствы, заявіў у звароце да ўкраінцаў прэзідэнт Уладзімір Зяленскі.
• Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі ў інтэрв’ю CNN распавёў пра дэакупацыю Херсону, патрэбу краіне ў тэхніцы супрацьпаветранай абароны, а таксама згадаў неабходную колькасьць узбраенняў і гарантыі бясьпекі з боку краін НАТА.
• Пытанне аб працягу дамоўленасцей аб экспарце збожжа з Украіны абмяркоўвалася на сустрэчы дэлегацый ААН і расеі ў Жэневе, дыскусіі прайшлі канструктыўна — офіс генеральнага сакратара ААН.
• Кіраўнік МЗС Украіны Дзмітро Кулеба правёў сустрэчу з прэм’ер-міністрам Аўстраліі Энтані Альбанэзэ.
• Пасля вызвалення Херсона пагроза Адэсе і Мікалаеву значна знізілася, заявіў спікер Адэскай абласной вайсковай адміністрацыі Сяргей Братчук.
• СБУ затрымала жыхара Чарнівецкай вобласці, які раней займаўся адвакацкай дзейнасцю, стаў варожым агітатарам і рыхтаваў фэйкі для ток-шоу Салаўёва.
• З сакавіка ўкраінцы жаніліся ў тры разы больш, чым разводзіліся, паведамілі ў Мінюсце. Так, за сакавік-кастрычнік бягучага года ўзялі шлюб 169 775 пар маладых.
• Украіна і Папуа-Новая Гвінея плануюць пачаць працэс устанаўлення дыпламатычных адносін паміж краінамі, заявіў міністр замежных спраў Украіны Дзмітрый Кулеба. Ён меў тэлефонную размову з кіраўніком МЗС Папуа-Новай Гвінеі Джасцінам Ткачэнкам.
• У Херсоне аднавілі працу вайсковая адміністрацыя, Нацпаліцыя і СБУ!
• Прэм’ер-міністрка Эстоніі Кая Калас павіншавала ўкраінцаў з вызваленнем Херсона.
Ukrainian Women’s Guard
Donate to Ukrainian Women’s Guard PayPal mail: [email protected]
DONATE ⇒https://www.uavarta.org/zrobiti-vnesok/
Subscribe to our channels and pages:
https://www.facebook.com/UkrZhinochaVarta
https://instagram.com/ukrainianwomens_guard