матэрыялы падрыхтавала: Аксана Дэмчына
Украінскія вайскоўцы рухаюцца наперад! Паведамляецца аб вызваленні пасёлкаў Качкарыўкі, Пяціхатак, Тамарына, Чкалава, Кісэліўкі, Баразэнскага, Брускінскага і Кучэрскага на Херсоншчыне.
• ЗША маюць намер дапамагчы Украіне стварыць аб’яднаную сістэму супрацьпаветранай абароны рознай далёкасці — Пентагон.
• ЗША падрыхтавалі новы пакет дапамогі Украіне, паведамілі ў Белым доме.
• Украіна і Чэхія дамовіліся аб стварэнні сумеснага абароннага кластара.
• Балгарыя возьме ўдзел у вучэбнай місіі ЕС для Украіны, паведамілі ў Мінабароны краіны.
• Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі абмеркаваў з прэм’ер-міністрам Канады Джасцінам Трудо абаронную падтрымку нашай краіны.
• Іспанія накіруе ва Украіну яшчэ дзве сістэмы супрацьпаветранай абароны Hawk, паведаміла міністрка абароны Маргарыта Роблес.
• У Мікалаеве хутка адновяць водазабеспячэнне — Узброеныя сілы Украіны вызвалілі сяло Кісэліўка, дзе знаходзіцца магістральны водаправод, паведаміў народны дэпутат Ігар Капыцін.
• Узброеныя Сілы вызвалілі ад акупантаў значную частку Мікалаеўскай вобласці.
• Украінскія абаронцы затрафеілі рарытэтны расейскі бронеаўтамабіль «Тайфун-К», паведамляе СтратКом Узброеных сіл Украіны.
Ukrainian Women’s Guard
Donate to Ukrainian Women’s Guard PayPal mail: [email protected]
DONATE ⇒https://www.uavarta.org/zrobiti-vnesok/
Subscribe to our channels and pages:
https://www.facebook.com/UkrZhinochaVarta
https://instagram.com/ukrainianwomens_guard