Українські щоденні перемоги. 10.07.2022 Новини Української Жіночої Варти

Украінскія штодзённыя перамогі. 10.07.2022 Навіны Ўкраінскай Жаночай Гвардыі

Матэрыялы падрыхтавала Mila Rosik 

   Агульныя баявыя страты ворага з 24.02 па 10.07 прыкладна склалі 37300 оркаў. Найбольшыя страты праціўнік панёс на Краматорскім напрамку.

  У мінулыя суткі ў Данецкай вобласці зенітна-ракетныя войскі ВПС збілі расейскі верталёт.

✅ Расейцы разбамбілі батальён г.зв «ДНР» у Данецкай вобласці. Гаворка ідзе пра 2 батальёны першага армейскага корпусу «народнага апалчэньня ДНР», які ваюе ў складзе расейскай арміі. Акупанты спрабавалі засакрэціць гэты інцыдэнт, хоць мабілізаваныя з «Л/ДНР» і таму здагадваюцца, што іх выкарыстоўваюць як гарматнае мяса.

 ✅ Джо Байдэн збіраецца адправіцца на Блізкі Ўсход, каб знайсці савецкую зброю для Ўкраіны, – The New York Times. ЗША асцерагаюцца зацяжнога канфлікту ва Ўкраіне, таму для захавання ўласнай абароназдольнасці Байдэн паспрабуе пераканаць краіны Блізкага Ўсходу перадаць Украіне зброю савецкага ўзору, досвед карыстання якой украінцы ўжо маюць.

 ✅ Прэзідэнт Зяленскі падпісаў закон, паводле якога вызваляюцца ад падатку заробкі вайскоўцаў Узброеных сіл Украіны і іншых грамадзян, якія ўдзельнічаюць у баявых дзеяннях ва ўмовах ваеннага становішча.

 ✅ Украінская СПА моцна абмяжоўвае магчымасці расейскай авіяцыі. Больш за 2,5 месяцы расейскія самалёты і верталёты не заляталі ў паветраную прастору над тэрыторыяй, падкантрольнай Узброеным сілам. Баючыся ўкраінскіх Паветраных сіл, варожая авіяцыя дзейнічае з-за межаў тэрыторыі Ўкраіны. Гэта і ёсць адказ на пытанне, ці эфектыўна сёння працуе ўкраінская супрацьпаветраная абарона.


Ukrainian Women’s Guard

donate to Ukrainian Women’s Guard PayPal mail:    [email protected]

DONATE

Subscribe to our channels and pages

https://www.facebook.com/UkrZhinochaVarta

https://t.me/UWguardNewsEN

https://t.me/zhinkavarta

https://t.me/uaguard