⠀⠀ 1 лістапада 2022 года для Украіны ўступае ў сілу Стамбульская канвенцыя, ратыфікацыя якой заняла 11 гадоў.
⠀⠀• Еўракамісія падрыхтавала тры варыянты таго, як Еўрасаюз будзе фінансава падтрымліваць Украіну ў 2023 годзе — Politico.
⠀⠀• У паўднёвай аператыўнай зоне ўкраінская авіяцыя нанесла ўдары па канцэнтрацыі жывой сілы праціўніка ў раёне Снігурыўка Мікалаеўскай вобласці. Пры гэтым ракетна-артылерыйскія падраздзяленні выканалі каля 180 агнявых вылетаў, перадае ОК «Поўдзень».
⠀⠀• У Вялікабрытаніі выдавецтва «Thames & Hudson» выдала мастацкую кнігу «Скарбы Украіны: культурная спадчына народа», паведамляе «24 канал».
⠀⠀• Украінскі асілак Аляксей Новікаў стаў пераможцам спаборніцтваў Rogue Invitational Strongman у амерыканскім Осціне.
⠀⠀• Пентагон абвясьціў, што ЗША перададуць Украіне агулам восем сістэм супрацьпаветранай абароны NASAMS.
⠀⠀• У выніку выбуху ў часова акупаваным Бярдзянску пацярпеў так званы першы намеснік кіраўніка «гарадской адміністрацыі па знешняй палітыцы і масавых камунікацыях» Паўло Ішчук. Пра гэта грамадскасці паведаміла кіраўніца Бярдзянскай гарадской ваеннай адміністрацыі Вікторыя Галіцына.
⠀⠀• Еўрасаюз гатовы павялічыць падтрымку энергетычнага сектара Украіны, заявіла сябра Еўракамісіі па пытаннях энергетыкі Кадры Сімсан, якая знаходзіцца з візітам у Кіеве.
⠀⠀• За двое сутак праз гуманітарны калідор «збожжавай ініцыятывы» ў абодвух напрамках прайшлі 17 судоў, два з іх — ва ўкраінскія парты пад пагрузку, паведамілі ў Мінінфраструктуры.
⠀⠀• Намесніца дзяржсакратара ЗША Карэн Донфрыд прыбыла з візітам у Кіеў, паведаміла амбасадарка ЗША ва Украіне Брыджыт Брынк.
⠀⠀• Вялікабрытанія адправіла больш за 195 тысяч адзінак зімовай экіпіроўкі з украінскімі вайскоўцамі пасля таго, як яны прайшлі навучанне ў Вялікабрытаніі, паведаміла Міністэрства абароны краіны.
⠀⠀• Германія перадасць Украіне 500 аўтамабіляў для патрулявання мяжы. Спіс ваеннай дапамогі размешчаны на сайце ўрада ФРГ.
матэрыялы падрыхтавала: Аксана Дземчына
Ukrainian Women’s Guard
Donate to Ukrainian Women’s Guard PayPal mail: [email protected]
DONATE ⇒https://www.uavarta.org/zrobiti-vnesok/
Subscribe to our channels and pages:
https://www.facebook.com/UkrZhinochaVarta
https://instagram.com/ukrainianwomens_guard