Українські щоденні перемоги. 1.07.2022

Украінскія штодзённыя перамогі. 1.07.2022 Навіны Ўкраінскай Жаночай Гвардыі

  матэрыялы падрыхтавала: Mila Rosik   

 Станам на 1 ліпеня Расея страціла ў захопніцкай вайне ва Ўкраіне ўжо каля 35 750 вайскоўцаў, 186 верталётаў і 1577 танкаў.

 ✅ У новым пакеце амерыканскай вайсковай дапамогі Ўкраіна разлічвае атрымаць сістэмы супрацьпаветранай абароны NASAMS сярэдняй і вялікай далёкасці. Гэта зенітна-ракетная сістэма з радарам, якая можа выпусціць 72 ракеты за 12 секунд і збіваць самалёты, верталёты і крылатыя ракеты, такія як «Іскандэр» і «Точка-У». Такую сістэму супрацьпаветранай абароны выкарыстоўваюць больш за дзесяць краін свету, а ЗША прынялі яе ў якасці аднаго з відаў аховы Белага дома.

 ✅ Фандрайзінгавая платформа U24 сумесна з Генштабам і Мінстатам абвясцілі аб старце праекта «Армія дронаў». Гэта праграма, якая ўключае планамерную закупку беспілотнікаў, іх рамонт і аператыўную замену, а таксама курс навучання пілотаў. Першачарговай задачай праекта з’яўляецца закупіць для Узброеных сіл 200 беспілотнікаў-разведчыкаў, а таксама сабраць тысячы найпрасцейшых дронаў.

 ✅ Брытанская разведка: «Расея, хутчэй за ўсё, адышла з вострава Змяіны праз ізаляцыю гарнізона і яго растучую уразлівасць да ўкраінскіх удараў, а не ў якасці «жэсту добрай волі», як яна сцвярджае».

 ✅ 800 амерыканскіх кампаній хочуць вырабляць зброю для Украіны — CNN.

 ✅ Прэзідэнт Зяленскі сустрэўся з былым генеральным сакратаром НАТА Андэрсам Фог Расмусенам. «Дзякую былому генеральнаму сакратару НАТА Андэрсу Фог Расмусэну за тое, што ён пагадзіўся разам з Андрэем Ермаком узначаліць платформу, якая можа фундаментальна выпрацаваць канкрэтныя гарантыі бяспекі для Украіны», — падкрэсліў прэзідэнт.

 ✅ Зяленскі падкрэслівае, што вызваленне ад акупантаў вострава Змяіны істотна мяняе сітуацыю ў Чорным моры. «Гэта яшчэ не гарантуе бяспеку, яшчэ не гарантуе, што вораг не вернецца. Але гэта ўжо істотна абмяжоўвае дзеянні акупантаў», — сказаў прэзідэнт.

 ✅ Украінскі боршч унесены ў спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА, якая патрабуе тэрміновай аховы.


Ukrainian Women’s Guard

donate to Ukrainian Women’s Guard PayPal mail:    [email protected]

DONATE

Subscribe to our channels and pages

https://www.facebook.com/UkrZhinochaVarta

https://t.me/UWguardNewsEN

https://t.me/zhinkavarta

https://t.me/uaguard