Українські щоденні перемоги. 09.07.2022

Украінскія штодзённыя перамогі. 09.07.2022 Навіны Украінскай жаночай гвардыі

Матэрыялы падрыхтавала Mila Rosik 

Узброеныя сілы Ўкраіны ўжо знішчылі 37 200 акупантаў і 1638 танкаў.

 На Херсонскім накірунку Узброеныя сілы Ўкраіны ракетай знішчылі два камандныя пункты расейскай арміі. Вынікі траплення высвятляюцца, паведаміла кіраўніца прэс-цэнтра сіл бяспекі і абароны камандавання «Поўдзень» Наталля Гуменюк.

 ✅ Акупанты спрабавалі ўстанавіць кантроль над тэрыторыяй Вуглегорскай ТЭС і палепшыць тактычную пазіцыю, але ўкраінскія байцы не далі ім гэтага зрабіць і адкінулі іх на ранейшыя пазіцыі — Генштаб.

 ✅ Прэзыдэнт ЗША Байдэн падпісаў указ аб выдзяленьні Ўкраіне 400 мільёнаў даляраў ваеннай дапамогі, паведамілі ў Белым доме. У прыватнасці, у камплекце будуць чатыры рэактыўныя сістэмы залпавага агню HIMARS і боепрыпасы да іх.

 ✅ ЗША таксама выдзеляць амаль 368 мільёнаў даляраў гуманітарнай падтрымкі ўкраінцам, якія выехалі за мяжу, і тым, хто застаецца ў краіне, заявіў дзяржсакратар ЗША Блінкен.

 ✅ Еўрапарламент падтрымаў прадастаўленне Ўкраіне макрафінансавай дапамогі ў памеры 1 млрд еўра на неадкладныя бюджэтныя патрэбы, паведамілі ў Мінфіне Ўкраіны.

 ✅ У сталіцы пачаліся вайсковыя вучэнні з мірнымі жыхарамі Кіева для павышэння ўзроўню абароны горада.

 ✅ «Нашы Ўзброеныя сілы будуць дэакупаваць. Гэта будуць вялізныя баі», — Ірына Верашчук заклікае жыхароў акупаваных раёнаў Херсонскай і Запарожскай абласцей усімі магчымымі спосабамі эвакуявацца.


Ukrainian Women’s Guard

donate to Ukrainian Women’s Guard PayPal mail:    [email protected]

DONATE

Subscribe to our channels and pages

https://www.facebook.com/UkrZhinochaVarta

https://t.me/UWguardNewsEN

https://t.me/zhinkavarta

https://t.me/uaguard