Украінскія штодзённыя перамогі. 09.06.2022 Навіны Украінскай Жаночай Гвардыі

матэрыялы падрыхтавала: Mila Rosik 

Расея страціла ў захопніцкай вайне ва Ўкраіне ўжо 31 700 вайскоўцаў, 1 398 танкаў, 3 438 ББМ і 711 артылерыйскіх сістэм.

✅ Узброеныя сілы нанеслі два авіяўдары па месцы збору расейскіх сіл і па адным з іх апорных пунктаў у Херсонскай вобласці.

✅ Разведка і артылерыя ў супрацоўніцтве сарвалі атаку расейцаў на фланг Узброеных Сіл. У Данецкай вобласці, дзякуючы выразным і зладжаным дзеянням разведкі і артылерыі быў сарваны чарговы план ворага, які спрабаваў ударыць па флангу ўкраінскіх частак. Бітва была нядоўгай — украінскія салдаты знішчылі два танкі і БТР акупантаў. Астатнія расейскія танкісты адступілі і адмовіліся ад нападу.

✅ Жыхары акупаваных расейцамі тэрыторый працягваюць супраціўляцца пераходу рэгіёну ў рублёвую зону, таму акупанты вымушаныя карыстацца грыўняй, паведамляе Цэнтр нацыянальнага супраціву.

✅ Еўрапарламент падтрымаў рэзалюцыю, якая заклікае надаць Украіне статус кандыдата ў Еўрасаюз, а таксама як мага хутчэй забяспечыць Украіну неабходнай зброяй.

✅ Польскія самаходныя гаўбіцы «Краб» калібра 155 мм гатовыя да выкарыстання Ўзброенымі сіламі Ўкраіны на фронце, таксама як шэраг іншых узбраенняў, атрыманых ад партнёраў — міністр абароны Аляксей Рэзнікаў.

✅ Польшча накіравала ва Ўкраіну больш за 240 танкаў і амаль 100 адзінак бронетэхнікі — распавёў прэзідэнт Анджэй Дуда.

✅ Злучаныя Штаты адправілі ва Ўкраіну чарговую партыю прычапных гаўбіц М777 у рамках пакета ваеннай дапамогі.

✅ Злучаныя Штаты надалі Ўкраіне 1 мільярд даляраў прамой падтрымкі для ўмацаваньня яе эканомікі, а яшчэ 7,5 мільярдаў даляраў нададуць пазьней — амбасадарка ЗША ва Ўкраіне Брыджыт Брынк.

✅ Ангельская Прэм’ер-ліга прыпыніла здзелку на 43 мільёны фунтаў стэрлінгаў з расейскім тэлеканалам “Матч ТБ” на трансляцыі матчаў Прэм’ер-лігі ў РФ.

✅ Пошта Літвы пачала продаж маркі з выявай БПЛА «Байрактар», на які жыхары краіны збіралі сродкі. Пошта рэкамендуе адпраўляць лісты з гэтай маркай сусветным лідарам, у тым ліку канцлеру Германіі Олафу Шольцу і прэзідэнту Францыі Эмануэлю Макрону.


Ukrainian Women’s Guard

donate to Ukrainian Women’s Guard PayPal mail:    [email protected]

DONATE

Subscribe to our channels and pages

https://www.facebook.com/UkrZhinochaVarta

https://t.me/UWguardNewsEN

https://t.me/zhinkavarta

https://t.me/uaguard