Украінскія штодзённыя перамогі. 08.09.2022 Навіны Ўкраінскай Жаночай Гвардыі

матэрыялы падрыхтавала: Аксана Дземчына

Украінскія абаронцы вызвалілі сяло Азёрнае на Краматорскім напрамку, паведаміў намеснік начальніка Галоўнага аператыўнага ўпраўлення Генштаба Ўзброеных Сіл Украіны Аляксей Громаў.

  • Украіна ўжо паразіла больш за 400 расейскіх аб’ектаў з дапамогай комплексаў HIMARS, заявіў кіраўнік Аб’яднанага камітэта начальнікаў штабоў ЗША генерал Марк Мілі.

 

  • Вуліцу Маскоўскую ў цэнтры Кіева нарэшце перайменавалі ў вуліцу Князёў Астрожскіх, паведаміў мэр сталіцы Віталь Клічко. Таксама ў Кіеве вуліцу Валгаградскую перайменавалі ў вуліцу імя Рамана Ратушнага — маладога кіяўляніна, грамадскага актывіста, героя-абаронцы Украіны, які загінуў на ўсходзе Ўкраіны сёлета ў чэрвені.

 

  • Украінскія войскі, верагодна, выкарысталі тактычную нечаканасць, каб прасунуцца як мінімум на 20 км на тэрыторыю, кантраляваную расеяй, на ўсходзе Харкаўскай вобласці 7 верасня, вярнуўшы сабе каля 400 квадратных кіламетраў тэрыторыі, паведамляе Інстытут вывучэння вайны.

 

  • Украіну запрасілі на першы саміт Еўрапейскай палітычнай супольнасці — новага палітычнага фармату ЕС — які пройдзе ў Чэхіі ў кастрычніку. Пра гэта паведамляе Euroactiv.

 

  • Дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен прыбыў з неабвешчаным візітам у Кіеў для абмеркавання ваеннай дапамогі, паведамляе AFP.

 

  • Украінскія вайскоўцы вызвалілі Балаклею ў Харкаўскай вобласці, гаворыцца ў тэлеграме прэзідэнта Ўкраіны Зяленскага.

Ukrainian Women’s Guard

donate to Ukrainian Women’s Guard PayPal mail:    [email protected]

DONATE

Subscribe to our channels and pages

https://www.facebook.com/UkrZhinochaVarta

https://t.me/UWguardNewsEN

https://t.me/zhinkavarta

https://t.me/uaguard