ЗСУ отримали перші 20 ударних дронів-камікадзе Warmate

Украінскія штодзённыя перамогі. 07.09.2022 Навіны Ўкраінскай Жаночай Гвардыі

матэрыялы падрыхтавала: Аксана Дземчына

Узброеныя Сілы Ўкраіны здолелі паспяхова адбіць атакі расейскіх акупантаў у раёнах населеных пунктаў Пітомнік, Рускія Тышкі, Грыгораўка, Зайцава, Маёрск, Мікалаеўка Другая, Саледар, Бахмутскае, Бахмут, Даліна і Опытнае, паведамляе Генштаб Узброеных Сіл Украіны.

  • Камісія па рэгуляванні азартных гульняў і латарэй анулявала ва Украіне ліцэнзіі расейскай букмекерскай канторы 1xBet у сувязі з дзейнасцю кампаніі ў інтарэсах рф або яе рэзідэнтаў.

 

  •  За содні ўкраінскія вайскоўцы адбілі 11 атак акупантаў і 14 разоў нанеслі ўдары па апорных пунктах і месцах канцэнтрацыі расіянаў.

 

  • Узброеныя сілы Ўкраіны атрымалі першыя 20 ударных беспілотнікаў-камікадзэ Warmate, столькі ж паступяць цягам верасня. Пра беспілотнікі распавёў міністр лічбавай трансфармацыі Ўкраіны Міхаіл Фёдараў. Набыць дроны здолела платформа UNITED 24, дзе людзі ахвяруюць грошы на разнастайныя беспілотнікі для Ўзброеных Сіл Украіны.

 

  • Валеры Залужны пацьвердзіў, што выбухі на аэрадроме Сакі ў акупаваным Крыме адбыліся ў выніку ракетных удараў украінскіх вайскоўцаў.

 

  • Германія перадала Ўкраіне першы радар для выяўлення артылерыі COBRA і яшчэ пяць зенітных самаходных артылерыйскіх установак Gepard.

Ukrainian Women’s Guard

donate to Ukrainian Women’s Guard PayPal mail:    [email protected]

DONATE

Subscribe to our channels and pages

https://www.facebook.com/UkrZhinochaVarta

https://t.me/UWguardNewsEN

https://t.me/zhinkavarta

https://t.me/uaguard