Українські щоденні перемоги 2.07.2022

Украінскія штодзённыя перамогі 02.07.2022 Навіны Ўкраінскай Жаночай Гвардыі

Матэрыялы падрыхтавала: Mila Rosik

 Абаронцы знішчылі ўжо каля 35 870 акупантаў.

✅ Украінскія вайскоўцы з боем адбілі спробу разведкі праціўніка ў напрамку Лісічанскага жэлацінавага завода — Генштаб.

 ✅ У пятніцу вечарам супрацьпаветраная абарона знішчыла варожую ракету над Адэшчынай.

 ✅ Расейцы атакуюць Луганшчыну з розных бакоў, аднак украінскім вайскоўцам удалося адбіць два масіраваныя наступы праціўніка.

 ✅ Злучаныя Штаты абвясцілі аб новым пакеце ваеннай дапамогі Украіне ў памеры 820 млн долараў, які ўключае дзве сістэмы СПА NASAMS і снарады для рэактыўных сістэм залпавага агню HIMARS.

 ✅ Галоўнакамандуючы УСУ Валеры Залужны паведаміў, што размаўляў са старшынём Аб’яднанага камітэту начальнікаў штабоў ЗША генэралам Маркам Мілі пра вызваленне ўкраінскіх земляў ад акупацыі.

 ✅ Генэрал арміі ЗША Крыстафер Каволі 1 ліпеня стаў вярхоўным галоўнакамандуючым Аб’яднанымі сіламі НАТА ў Еўропе. Ён мае досвед распрацоўкі палітыкі ў дачыненні да Расеі ў штабе Узброеных сілаў ЗША. Каволі — эксперт па пытаннях Еўразіі.

 ✅ Еўракамісія прапануе выдзеліць Украіне 1 млрд еўра макрафінансавай дапамогі — прэзідэнт Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен.

 ✅ Прэм’ер-міністар Нарвегіі Ёнас Гар Стэрэ наведаў разбураныя Расеяй гарады Украіны. Ён паабяцаў выдзеліць 10 мільярдаў крон дапамогі (амаль 1 мільярд еўра).


Ukrainian Women’s Guard

donate to Ukrainian Women’s Guard PayPal mail:    [email protected]

DONATE

Subscribe to our channels and pages

https://www.facebook.com/UkrZhinochaVarta

https://t.me/UWguardNewsEN

https://t.me/zhinkavarta

https://t.me/uaguard