Украінскі Крызісны Медыя-Цэнтр Украіна пад абстрэламі – Дайджэст 69 2 траўня, 2022. Расійскія ваенныя злачынствы ва Ўкраіне Факты і доказы

Ukrainian Women’s Guard Monitoring Department

расійскія агрэсары працягваюць узмоцненыя абстрэлы і не пакідаюць спробаў перайсці ў наступ

#BuchaMassacre. 1,202 целы забітых мірных жыхароў ужо знойдзеныя ў Кіеўскай вобласці. Усе гэтыя людзі былі забітыя падчас расійскай акупацыі ў лютым і сакавіку 2022 году.

Крыніца: Кіраўнік аддзялення Нацыянальнай паліцыі Украіны ў Кіеўскай вобласці.

Ужо 22 журналісты былі забітыя падчас паўнамасштабнага расійскага ўтаргнення.  Сямёра з іх, трое украінцаў і чацьвёра замежнікаў, загінулі падчас выканання журналісцкай працы.

 

 

Крыніца: Інстытут Масавай Інфармацыі (НГА).

расійскія агрэсары працягваюць узмоцненыя абстрэлы і не пакідаюць спробаў перайсці ў наступ у Запарожскай вобласці. 1 траўня расійскія артылерысты забілі дваіх мірных жыхароў і паранілі чатырох у Арэхаве.

 

Крыніца: Запарожская абласная ваенная адміністрацыя.

2 траўня расійскія агрэсары нанеслі ракетныя ўдары па Адэсе. Сярод мірных жыхароў ёсць ахвяры і пацярпелыя.

Крыніца: Кіраўнік Адэскай абласной ваеннай адміністрацыі.

 

расійскія агрэсары працягваюць узмоцненыя абстрэлы і не пакідаюць спробаў перайсці ў наступ у Данецкай і Луганскай абласцях. 1 траўня 16 гарадоў і вёсак апынуліся пад варожым агнём. Як найменш 30 будынкаў былі пашкоджаныя. У горадзе Ліман загінулі двое мірных жыхароў, яшчэ трое атрымалі параненні. Сем мірных жыхароў былі параненыя ў Вялікай Навасёлцы і Ўладзіміраўцы.

Крыніца: Прэс-служба Сілаў Спецыяльных Аперацый

Ukrainian Women’s Guard

donate Ukrainian Women’s Guard PayPal mail:    [email protected]

DONATE

Subscribe to our channels and pages

https://www.facebook.com/UkrZhinochaVarta

https://t.me/UWguardNewsEN

https://t.me/zhinkavarta

https://t.me/uaguard