Расейскія ваенныя злачынствы ва Ўкраіне Факты і сведчанні
З пачатку вайны загінула 191 украінскае дзіця, 349 параненыя. Дадзеныя правяраюцца, бо цяжка дакладна ацаніць страты ва ўмовах вайны.
Крыніца: Генеральная пракуратура
Больш за 100 мірных жыхароў загінулі ў Сумскай вобласці падчас наступу і акупацыі расейцаў. Дадзеныя недакладныя і правяраюцца, бо ўкраінскія праваахоўнікі ўсё яшчэ знаходзяць новыя доказы расейскіх ваенных злачынстваў. З 8 красавіка Сумская вобласць вызваленая ад расейскіх войскаў.
Крыніца: начальнік Сумскага абласнога ваеннага ўпраўлення
12 красавіка ў выніку 53 удараў расейскай артылерыі па падкантрольнай Украіне тэрыторыі Харкаўскай вобласці загінулі сем мірных жыхароў, 15 параненыя, у тым ліку 3 дзіцяці.
Крыніца: начальнік Харкаўскай абласной ваеннай адміністрацыі
12 красавіка адзін мірны жыхар загінуў, дзесяць жылых дамоў былі пашкоджаныя, калі расейскія агрэсары ўзмацнілі абстрэлы падкантрольных Украіне гарадоў і вёсак Луганскай вобласці.
Крыніца: начальнік Луганскай абласной вайсковай адміністрацыі.
Украінскія праваахоўнікі выяўляюць усё больш доказаў ваенных злачынстваў, учыненых варожымі расейскімі войскамі ў Чарнігаўскай вобласці. Расейскія РСЗА абстралялі машыну з трыма людзьмі ў ходзе наступу расейцаў у рэгіёне. Каля вёскі Новы Белаус эксгумавалі тры целы.
Крыніцы: Грамадскія СМІ Чарнігава, міліцыя
Ukrainian Women’s Guard
donate Ukrainian Women’s Guard PayPal
mail: [email protected]
Subscribe to our channels and pages
https://www.facebook.com/UkrZhinochaVarta
- ЗВАРОТ Сяргея Валыны з аточанага Марыупаля - 18.04.2022
- Украінскі крызісны медыя-цэнтар Украіна пад ударам 13 красавіка, 2022 - 13.04.2022
- “ВЯЛІКАЯ РУСКАЯ” КУЛЬТУРА - 06.04.2022