Russian War Crimes in Ukraine Facts and Evidences

Украіна пад ударам – Дайджэст 101 3 чэрвеня 2022 г. Расейскія ваенныя злачынствы ва Ўкраіне Факты і доказы

95 мірных жыхароў былі забітыя ў Кіеве падчас расейскай аблогі горада ў лютым і сакавіку, а таксама ракетных удараў агрэсара. Чацвёра забітых былі дзецьмі. Пашкоджана 269 жылых дамоў, 46 школ, 29 дзіцячых садкоў.

Крыніца: Кіеўская гарадская ваенная ўправа

У Кіеўскай вобласці ўжо знойдзена 1314 целаў загінулых мірных жыхароў. Гэтыя ахвяры былі забітыя ў лютым і сакавіку, падчас расейскай акупацыі паўночнай часткі рэгіёну. Больш за палова з іх трапілі пад кулі. Працягваецца эксгумацыя.

Крыніца: начальнік Упраўлення нацыянальнай паліцыі ў Кіеўскай вобласці, Укрінфарм

 

расейскія агрэсары працягваюць моцныя абстрэлы, авіяўдары і спробы наступу ў Данецкай і Луганскай абласцях. 2 чэрвеня загінулі сем мірных жыхароў, яшчэ восем атрымалі раненні. Пашкоджана больш за 60 дамоў.

 

Крыніца: Аператыўная група Аб’яднаных сіл, кіраўнік Луганскай абласной ваеннай адміністрацыі.

 

На поўдні Украіны працягваюцца баявыя дзеянні. Расейская артылерыя вядзе абстрэлы прыфрантавых пасёлкаў, а таксама горада Мікалаева. 2 чэрвеня ў Херсонскай і Мікалаеўскай абласцях загінулі двое мірных жыхароў, яшчэ чацвёра атрымалі раненні.

Крыніца: Паўднёвае аператыўнае камандаванне.


Ukrainian Women’s Guard

donate to Ukrainian Women’s Guard PayPal mail:    [email protected]

DONATE

Subscribe to our channels and pages

https://www.facebook.com/UkrZhinochaVarta

https://t.me/UWguardNewsEN

https://t.me/zhinkavarta

https://t.me/uaguard