Амерыканскія высокапастаўленыя вайскоўцы ацанілі дзеянні Кітая і змянілі прагноз датычна меркаванага нападу на Тайвань: 2024 год, максімум на пару гадоў пазней. Прынамсі, такія прагнозы агучыў адмірал Гілдэй.
Адпаведна, да гэтага моманту ЗША і НАТА мусяць вызваліць рэсурсы, якія зараз задзейнічаныя ва Ўкраіне. Такім чынам, верагодна, спецыялісты саюзнікаў ужо аператыўна адкарэктавалі планы датычна тэрмінаў дэакупацыі Украіны і абясшкоджвання Расіі.
Ёсць пэўная верагоднасць, што перамогу мы здабудзем хутчэй. Але гэта не значыць, што лягчэй. Пуцін не ўлічыў, што ён — далёка не найвялікшая жаба ў азіяцкім балоце. Нават нягледзячы на ядзерны шантаж планеты.
Таму, калі на пэўныя крокі пойдзе Сі, Расію прыбяруць з гульнявой дошкі хутка і без ваганняў, каб не адцягвала ўвагу. Магчыма, і праз ліквідацыю Пуціна і пэўнай колькасці вышэйшага кіраўніцтва ды падбухторвання таго ж Кадырава да паўстання і захопу знясіленай улады.
Украінская Жаночая Гвардыя
Ахвяруйце на Украінскую Жаночую Гвардыю PayPal mail: [email protected]
Падпісвайцеся на нашыя каналы і старонкі
https://www.facebook.com/UkrZhinochaVarta
https://instagram.com/ukrainianwomens_guard
- Украінскія штодзённыя перамогі. 08.11.2022 Навіны Украінскай Жаночай Гвардыі - 08.11.2022
- “Саюзнікі плануюць вызваленне Украіны да вясны? Бо тады ўжо мусяць засяродзіцца на Кітаі,” – палітычны эксперт А. Галабуцкі - 22.10.2022
- Ядзерныя пагрозы Пуціна: Хуткая перамога саюзьнікаў магчымая, але рызыкі неапраўданыя, – палітычны экспэрт А.Галабуцкі - 12.10.2022