Після обіду 9 серпня пролунали вибухи на військовому аеродромі у Новофедорівці в Сакському районі окупованого Росією Криму

Навіны Украінскай Жаночай Гвардыі 9.08.2022 Украінскія штодзённыя перамогі

Матэрыялы падрыхтавала: Mila Rosik

Пасля абеду 9 жніўня на вайсковым аэрадроме ў Новафёдараўцы ў Сакскім раёне акупаванага расеяй Крыму прагрымелі выбухі. З гэтага аэрадрома звычайна ўзлятаюць самалёты, якія ракетна атакуюць поўдзень Украіны.

 «Усё толькі пачынаецца», — так пракаментавалі выбухі на ваенным аэрадроме ў Крыме ў Офісе прэзідэнта. «Дэмілітарызацыя рф з’яўляецца неад’емнай часткай забеспячэння глабальнай бяспекі», — лічыць дарадца кіраўніка Офіса Прэзідэнта Падаляк.

✅ Узброеныя сілы Ўкраіны абясшкодзілі расейскія разведгрупы ў раёнах Вялікай Навасёлкі і Врэміўкі Данецкай вобласці — Генштаб.

✅ Узброеныя сілы атрымалі партыю новых турэцкіх бронетранспарцёраў Kirpi — у будучыні чакаецца пастаўка яшчэ 150 адзінак.

✅ ЗША выдалі Ўкраіне 1 мільярд долараў ваеннай дапамогі. Новы пакет уключае, сярод іншага, дадатковыя боепрыпасы для РСЗА HIMARS, боепрыпасы для сістэмы супрацьпаветранай абароны NASAMS 1000 Javelin і сотні супрацьтанкавых сістэм AT4.

✅ Паводле брытанскай выведкі, расея не змагла стварыць баяздольную баявую пяхоту ў дастатковай колькасці, каб забяспечыць больш істотнае наступленне ў Данецкай вобласці.

✅ «Прыйшоў час спыніць турызм з расеі», — прэм’ер-міністрка Эстоніі Кая Калас заклікала спыніць выдачу расейцам турыстычных віз для паездак у ЕС.

✅ расея страціла каля 70-80 тысяч салдат забітымі і параненымі падчас вайны супраць Украіны — Пентагон.

✅ Два судны з украінскім збожжам пакінулі порт Чарнаморск. У Турцыю будзе пастаўлена больш за 5 тысяч тон харчавання. Яшчэ амаль 65 тысяч тон кукурузы будзе пастаўлена ў Паўднёвую Карэю, паведамілі ў Мінінфраструктуры.


Ukrainian Women’s Guard

donate to Ukrainian Women’s Guard PayPal mail:    [email protected]

DONATE

Subscribe to our channels and pages

https://www.facebook.com/UkrZhinochaVarta

https://t.me/UWguardNewsEN

https://t.me/zhinkavarta

https://t.me/uaguard