Навіны Украінскай Жаночай Гвардыі 7.08.2022 Украінскія штодзённыя перамогі.

Матэрыялы падрыхтавала: Mila 

 Узброеныя сілы Ўкраіны вызвалілі ўжо 1060 населеных пунктаў  з пачатку поўнамаштабнага ўварвання расеі.

✅ Узброеныя сілы на поўдні знішчылі чатыры расейскія сістэмы супрацьпаветранай абароны С-300 і зенітна-ракетны комплекс «Панцыр-С1».

✅ У нядзелю расейскія войскі зрабілі некалькі няўдалых спроб наступу, у тым ліку пад Благадатным у Херсонскай вобласці, на асобных кірунках працягваюцца баі.

✅ Уладзімір Зяленскі заявіў, што Узброеныя сілы Украіны і ўкраінская разведка за тыдзень дасягнулі важкіх вынікаў у знішчэнні расейскіх вайсковых баз.

«Кожны ўдар па складах боепрыпасаў праціўніка, па яго камандных пунктах, па скопішчах расейскай тэхнікі ратуе жыццё ўсім нам: украінскім вайскоўцам і мірным жыхарам», — сказаў прэзідэнт.

✅ Прынц Гары патэлефанаваў валанцёрцы Юліі Паеўскай «Тайры» пасля яе вызвалення з расейскага палону. Перад поўнамаштабным уварваннем «Тайра» трэніравалася для ўдзелу ў «Гульнях непераможных», якія заснаваў прынц.

«Ён сказаў, што падтрымлівае Украіну і ўсіх нас», — сказала валанцёрка.

✅ Нацыянальны банк Украіны аднаўляе аперацыі з дзяржаўнымі каштоўнымі паперамі — гэта дасць магчымасць фінустановам вызначыць іх рынкавы кошт і паспрыяе аднаўленню эканомікі.

✅ Урад Швэцыі накіруе вайсковых інструктараў у Вялікабрытанію для правядзеньня базавай вайсковай падрыхтоўкі ўкраінцаў.

✅   Володимир Зеленський у телефонній розмові з главою Євроради Шарлем Мішелем закликав запровадити санкції проти атомної галузі та ядерного палива РФ за обстріли ЗАЕС.

✅ У нядзелю з партоў Адэсы і Чарнаморска выйшаў другі караван з украінскім харчам – 3 караблі з Чарнаморску і яшчэ адзін з Адэсы.

✅ Першы карабель прыбыў у порт Адэсы з 24 лютага. Гаворка ідзе пра сухагруз «FULMAR S» пад сцягам Барбадаса, паведаміў міністр інфраструктуры Кубракоў. Пасля пагрузкі карабель адправіцца ў турэцкі порт.

✅ Амерыканская актрыса Джэсіка Чэстэйн прыляцела ў Кіеў і наведала дзіцячую бальніцу «Охматдит». Яна плануе паехаць у Ірпінь, а таксама сустрэцца з прэзідэнтам Зяленскім і кіраўніком ОП Ермаком.


Ukrainian Women’s Guard

donate to Ukrainian Women’s Guard PayPal mail:    [email protected]

DONATE

Subscribe to our channels and pages

https://www.facebook.com/UkrZhinochaVarta

https://t.me/UWguardNewsEN

https://t.me/zhinkavarta

https://t.me/uaguard