Навіны Украінскай Жаночай Гвардыі 6.08.2022 Украінскія штодзённыя перамогі.

Матэрыялы падрыхтавала: Mila 

 Узброеныя сілы Ўкраіны спалілі прынамсі шэсць складоў расейскіх боепрыпасаў у Херсонскай вобласці.

✅ У Данецкай вобласьці затрымалі дзве расейскія выведвальныя сеткі, якія высьвятлялі пазыцыі Ўзброеных Сіл на ўсходнім фронце і злівалі гэтыя даныя праціўніку.

✅ Расейскія захопнікі спрабавалі весці штурм у накірунку Мар’інкі і спрабавалі наступаць у напрамку Лазовэ, але не мелі поспеху і адышлі пад націскам Узброеных сіл Украіны — Генштаб.

✅ Дарадца кіраўніка Офісу прэзідэнта Падаляк пацвердзіў перакідку авіяцыі з Паўночнай Македоніі ва Украіну. 4 жніўня стала вядома, што краіна вырашыла перадаць чатыры штурмавікі Су-25.

✅ Адміністрацыя Байдэна рыхтуе новы пакет вайсковай дапамогі Ўкраіне на 1 мільярд даляраў — ён будзе ўключаць боепрыпасы для зброі далёкага радыюсу дзеяння і браняваныя мэдычныя машыны.

✅ Прэм’ер-міністр Дзяніс Шмыгаль заявіў, што ўрад прапануе канфіскаваць 903 аб’екты, якія належаць расеі — канфіскаваныя актывы будуць пераўтвораныя ў сродкі на абарону і аднаўленне Ўкраіны.

✅ Ва Ўкраіне ўжо арыштавана расейскіх актываў на 28 мільярдаў грыўняў. І гэты працэс яшчэ працягваецца, паведаміў Уладзімір Зяленскі.

✅ Балгарыя прыпыняе выдачу расейцам турыстычных віз і віз для ўладальнікаў нерухомасці. Прычынай стала высылка з расеі 14 баўгарскіх дыпляматаў. МЗС РФ назваў гэта «мерамі ў адказ» на аналагічнае рашэнне Балгарыі ў дачыненні да супрацоўнікаў расейскіх замежных устаноў.

✅ Калабарант, так званы «намесьнік кіраўніка ўкраінскай вайскова-цывільнай адміністрацыі» акупаванай Новай Кахоўкі Херсонскай вобласьці Віталь Гура памёр у шпіталі пасля таго, як быў расстраляны.

✅   УЕФА пакараў турэцкі клуб «Фенербахчэ» за паводзіны яго заўзятараў падчас матчу з «Дынама». Тады турэцкія заўзятары скандавалі імя пуціна.

Клуб аштрафаваны на 50 тысяч еўра. УЕФА таксама абавязала клуб часткова закрыць трыбуны стадыёна падчас наступнага хатняга матчу еўракубкаў. Частковае закрыццё стадыёна прадугледжвае выпрабавальны тэрмін у два гады.


Ukrainian Women’s Guard

donate to Ukrainian Women’s Guard PayPal mail:    [email protected]

DONATE

Subscribe to our channels and pages

https://www.facebook.com/UkrZhinochaVarta

https://t.me/UWguardNewsEN

https://t.me/zhinkavarta

https://t.me/uaguard