Українські військові звільнили на Харківщині село Дібрівне, що на Ізюмському напрямку. На в'їзді окупанти залишили свою техніку

Навіны Украінскай Жаночай Гвардыі 5.08.2022 Украінскія штодзённыя перамогі

Матэрыялы падрыхтавала: Mila Rosik

Украінскія вайскоўцы вызвалілі сяло Дзібрыўнэ Харкаўскай вобласці, якое знаходзіцца на Ізюмскім напрамку. На ўваходзе акупанты пакінулі тэхніку, пра што паведаміла прэс-афіцэр 93-й асобнай мэханізаванай брыгады «Халодны Яр» Ірына Рыбакова.

✅ УС Украіны знішчылі тры склады з боепрыпасамі ў Херсоне, Прыдняпроўску і Токараўцы — камандаванне «Поўдзень».

✅ Генштаб паведамляе, што цягам дня расейскія войскі зноў паспрабавалі прасунуцца ў раёне населенага пункта Піскы, але беспаспяхова.

✅ Члены НАТА шчыльна супрацоўнічаюць з кампаніямі абароннай прамысловасці, каб забяспечыць больш зброі і абсталявання для Украіны ў рамках падрыхтоўкі да працяглай вайны з расеяй. Пра гэта заявіў генеральны сакратар НАТА Енс Столтэнберг.

✅ «Адзінае, што пагражае мірным жыхарам Украіны, гэта расейскія ракеты, зброя і марадзёрства расейскіх войскаў», — адрэагавала амбасадарка Вялікабрытаніі ва Украіне на даклад праваабарончай арганізацыі Amnesty International, у якім гаворыцца, што УС ставяць пад пагрозу грамадзянскае насельніцтва.

✅ Акупацыйныя ўлады Херсонскай вобласці не знайшлі ахвотнікаў для фармавання выбарчых камісій для псэўдарэфэрэндуму — Інстытут вывучэньня вайны ЗША.

✅ З партоў Адэсы выйшаў першы караван караблёў з украінскім збожжам. На борце трох балкераў, якія накіроўваюцца ў Турцыю, Вялікабрытанію і Ірландыю, знаходзіцца 57 тысяч тон кукурузы.

✅ Еўрасаюз плануе вылучыць Украіне другі транш макрафінансавай дапамогі ў памеры васьмі мільярдаў еўра да верасня, піша Reuters са спасылкай на крыніцу ва ўрадзе Германіі.

Латвія з 1 жніўня прыпыніла дзеянне пагадненняў з расеяй аб эканамічным, навукова-тэхнічным, гуманітарным і культурным супрацоўніцтве, а таксама пагадненняў, якія спрашчалі перасячэнне мяжы.

✅ ЕС увёў новыя санкцыі супраць збеглага экс-прэзідэнта Януковіча і яго сына Аляксандра ў адказ на агрэсію расеі супраць Украіны.

✅ У фінскім горадзе Лапеэнранта, які знаходзіцца недалёка ад мяжы з расеяй, пачынаючы з пятніцы кожнага дня будзе гучаць гімн Украіны. Такім чынам горад хоча прадэманстраваць сваю падтрымку ўкраінцам.

✅ Украінскі малы і сярэдні бізнес працягвае аднаўляцца. Напрыклад, выраслі Ukrainian Business Index і доля прадпрымальнікаў, якія спадзяюцца на рост бізнесу, а таксама палепшыліся чаканні абароту ў 2022 годзе. Пра гэта сведчаць звесткі сёмай хвалі даследавання праекта Дія.Бізнес і стратэгічнага агенцтва Advanter Group.


Ukrainian Women’s Guard

donate to Ukrainian Women’s Guard PayPal mail:    [email protected]

DONATE

Subscribe to our channels and pages

https://www.facebook.com/UkrZhinochaVarta

https://t.me/UWguardNewsEN

https://t.me/zhinkavarta

https://t.me/uaguard