Навіны Украінскай Жаночай Гвардыі 31.08.2022 Украінскія штодзённыя перамогі.

Матэрыялы падрыхтавала: Mila 

 Агульныя баявыя страты расейцаў з пачатку ўварвання ва Ўкраіну, паводле Генштаба на 31 жніўня. Колькасць асабістага складу каля 47 900 чалавек.

✅ Раніцай 31 жніўня ў расейскім Белгарадзе прагрымела некалькі выбухаў — улады паведамілі, што спрацавала супрацьпаветраная абарона. У акупаваным Херсоне ноччу таксама прагрымелі выбухі.

✅ Увечары ў Херсоне і Берыславе Херсонскай вобласці прагрымелі выбухі — імаверна, абаронцы Ўкраіны зноў пацэлілі ў Антонаўскі мост.

✅ Брытанская выведка паведамляе, што ўкраінскім вайскоўцам удалося прасунуць лінію фронту на поўдні ў некаторых месцах і РФ абавязкова паспрабуе ўмацаваць гэтыя раёны.

✅ Да канца 2022 года ў Расеі будзе востры дэфіцыт снарадаў, артылерыі і бронетэхнікі — The Insider.

✅ Місія МАГАТЭ выехала з Кіева на Запарожскую АЭС, дзе павінна ацаніць сітуацыю і стварыць сталае прадстаўніцтва. Акупанты заявілі, што даюць місіям на працу 1 дзень.

✅ Апошнія два месяцы адміністрацыя Байдэна дапамагала ўкраінскім вайскоўцам рыхтавацца да контрнаступлення на поўдні, задавальняючы іх канкрэтныя просьбы аб ваеннай дапамозе — CNN са спасылкай на чыноўніка Белага дома.

✅ Польшча, Фінляндыя, Эстонія, Латвія і Літва пагражаюць прыняць «нацыянальныя меры» для скарачэння колькасці расейскіх грамадзян, якія ўязджаюць у іх краіны і Шэнгенскую зону, калі Еўразвяз не дамовіцца аб калектыўным падыходзе.

✅ Міністры замежных справаў Еўрасаюзу на сустрэчы ў Празе вырашылі цалкам спыніць пагадненьне аб спрашчэньні візавага рэжыму з РФ і даручылі Еўракамісіі падумаць, што рабіць з мільёнамі дзейных візаў расейцаў — кіраўнік дыпламатыі ЕС Жазэп Барэль.


Ukrainian Women’s Guard

donate to Ukrainian Women’s Guard PayPal mail:    [email protected]

DONATE

Subscribe to our channels and pages

https://www.facebook.com/UkrZhinochaVarta

https://t.me/UWguardNewsEN

https://t.me/zhinkavarta

https://t.me/uaguard